Понедельник, 28 сентября 2020

Уроженец Пружан Павел Небыт стал первым на дистанции 3000 метров на юниорском чемпионате РБ

1 840

У Магілёве завяршыўся зімовы чэмпіянат краіны па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях сярод юніёраў. У спаборніцтвах бралі ўдзел і нашы землякі — Павел Небыт і Анатоль Бяляеў.первенство рб

Павел стаў мацнейшым у бегу на 3000 метраў і бронзавым прызёрам — на дыстанцыі 1500 метраў. Анатоль ў бегу на 3000 метраў паказаў шосты вынік, а каманда Брэсцкай вобласці ў эстафеце 4х200 метраў, за якую ён выступаў на адным з этапаў, фінішавала чацвёртай.

Перспектыўныя маладыя спартсмены цяпер з’яўляюцца навучэнцамі вучылішча алімпійскага рэзерву ў Брэсце. Абодва пачыналі свой шлях у вялікі спорт у пружанскай ДЮСШ №1 пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Чайкоўскага.

Мікола Архуцік.

Фота vk.com.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *