Среда, 20 июня 2018

КБО – социально необходимая служба

1 029

За больш чым паўстагоддзя свайго існавання сфера бытавога абслугоўвання на Пружаншчыне перажыла шмат пераломных момантаў, у тым ліку і ў складаныя 90-я гады мінулага стагоддзя, якія негатыўна адбіліся на «самаадчуванні» прадпрыемства. Як сведчыць дырэктар РКБА А.Ф.ГВОЗДЗІК, нават гаварылася пра закрыццё нерэнтабельнай вытворчасці.

— Апошнія пяць гадоў прынеслі аздараўленне камбінату бытавога абслугоўвання,— расказвае Анатоль Фёдаравіч.— Удала мы закончылі і 2009 год. Рэалізавана прадукцыі на суму звыш паўтара мільярда рублёў, або 111,5% да плануемага ў супастаўных цэнах, паслуг аказана пры плане 112,5% на 113,8%. Летась мы атрымалі чысты прыбытак — звыш 50 мільёнаў рублёў.

З якім настроем сустракаеце прафесійнае свята?

—Бягучы год таксама надае нам упэўненасці. Хапае работы для людзей, нягле-дзячы на традыцыйнае зацішша першага квартала, ёсць заказы на прадукцыю мэблевага цэха, участка жалезабетонных вырабаў і іншых падраздзяленняў. Тры гады назад мы ўвялі гэтыя новыя паслугі і маем пастаянны попыт на іх.

Камбінат бытавога абслугоўвання актыўна ўдзельнічае ў раённай праграме абнаўлення вёскі. Чым можна пахва-ліцца тут?

— Згодна з праграмай аднаўляецца былая сетка комплексна-прыёмных пунктаў. Амаль 15 гадоў мы скарачалі іх колькасць, а цяпер маем 23 КПП у сельскай мясцовасці, а сёлета адкрыем і 24-ы — у вёсцы Шчарчова. У адным з памяшканняў мясцовага ФАПа ўстановім неабходнае абсталяванне і будзем аказваць усе паслугі камбіната бытавога абслугоўвання, прымаць у мясцовых жыхароў заказы. Такім чынам, мы выконваем і праграму па колькасці комплексна-прыемных пунктаў — адзін КПП на 1500 чалавек.
На нашых КПП можна заказаць і прадукцыю іншых прадпрыемстваў раёна. Згодна з праграмай абнаўлення вёскі, праводзім рамонт дзеючых пунктаў: у бягучым годзе рэстаўрацыю чакаюць КПП у Ружанах і Стараволі.

Жыхарам многіх вёсак вельмі зручна карыстацца паслугамі перасоўнага КПП. Ці не атрымаецца так, што павелічэнне колькасці стацыянарных пунктаў прымусіць адмовіцца ад яго?

— Наш аўтобус абслугоўвае паўсотні населеных пунктаў з невялікай колькасцю жыхароў, дзе няма эканамічнага сэнсу ствараць стацыянарны КПП. Па распрацаваным графіку ў кожную вёску заяз-джае раз у два тыдні. Аказваюцца паслугі цырульніка, прымаюцца заказы на рамонт і рытуальныя паслугі, прапануюцца швейныя вырабы. Акрамя таго, спадарожна гэтым транспартам дастаўляюцца буйныя заказы і на стацыянарныя комплексна-прыёмныя пункты. Словам, штомесяц аўтобус прыносіць у агульную скарбонку тры-чатыры мільёны рублёў, і нам не мае сэнсу ад яго адмаўляцца. Безумоўна, сёння многае залежыць ад рэнтабельнасці той ці іншай паслугі. А значыць, ад разваротлівасці работнікаў. Лічу, што касір перасоўнага КПП Алена Анатольеўна Боб на сваім месцы.
Дарэчы, у кожным падраздзяленні камбіната ёсць людзі, якія вызначаюцца добрасумленнай працай. З нагоды прафесійнага свята Граматай райвыканкама адзначаны вадзіцель А.І.Жук, Падзячным пісьмом — абіўшчыца мэблевага цэха Я.І.Вялікаселец. На добрым рахунку касіры Ліноўскага КПП В.Ч.Каляда і Кабылаўскага КПП В.М.Зарэцкая, а таксама Л.А.Дзвініна, якая працуе на Ружанскім КПП, і П.І.Мяркулава з Шарашоўскага КПП. На рамонце абутку сярод лепшых можна назваць Г.А.Цёхан. Гэтыя людзі заўсёды старанна выконваюць свае абавязкі, імкнуцца аказаць паслугі насельніцтву якасна і своечасова.

— Анатоль Фёдаравіч, відавочна, што паспяховасць прадпрыемства залежыць ад граматнага кіраўніцтва. Але любы дырэктар павінен абапірацца на калектыў у сваіх пачынаннях.

— Безумоўна, да канца нельга быць задаволеным, бо гэта азначае спыненне на месцы, заканчэнне развіцця. Ёсць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары, якія негатыўна адбіваюцца на нашых выніках, не ўсяго з запланаванага мы дасягнулі летась. Аднак у цэлым работай калектыву камбіната можна ганарыцца, таму што мы выканалі намечаныя аб’ёмы, павялічылі вытворчасць. Апошнія гады сярод аналагічных прадпрыемстваў вобласці Пружанскі РКБА лідзіруе.
Калектыў камбіната добры, з ім можна будаваць планы і на будучыню. Будзем працягваць прывядзенне ў парадак нашых аб’ектаў. Напрыклад, сёлета мяркуем побач з пральняй адкрыць магазін рытуальных паслуг і па продажы прадукцыі РКБА. Таксама заключаны дагавор на пастаўку помнікаў з чорнага і каляровага граніту, які прывозіцца ў рэспубліку з Кітая: ён аднолькавы з нашым па якасці, але ніжэйшы па кошце. Прапануецца недорогое изготовление памятников. Актыўна пашыраем супрацоўніцтва з брэсцкімі фірмамі па пашыву жаночага адзення.
З нагоды прафесійнага свята хачу выказаць падзяку ўсім работнікам бытавой службы. Няхай у вашай асобе насельніцтва раёна бачыць тых людзей, якія рэальна ім дапамогуць вырашаць праблемы і пытанні. Калегам зычу здароўя, больш заказаў, поспехаў і ўсяго самага лепшага. Магчыма, наша праца і не вельмі заўважная, але сацыяльна неабходная.
Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *