Понедельник, 28 сентября 2020

Профсоюзные лидеры района обсудили важные вопросы на собрании актива

1 014

У мінулую пятніцу пад старшынствам кіраўніка раённага   аб’яднання арганізацый прафсаюзаў С.І.Барташа прайшоў сход прафсаюзнага актыву. На мерапрыемства былі запрошаны прафсаюзныя лідары прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Разгледжаны актуальныя пытанні прафсаюзнага жыцця працоўных калектываў.профсоюз

У прыватнасці, перад прысутнымі выступіла намеснік пракурора раёна С.П.Карабцова, якая расказала аб практыцы пракурорскага нагляду за захаваннем заканадаўства аб ахове працы. У ходзе праверак работнікі пракуратуры звяртаюць увагу на дысцыпліну працы, захаванне правілаў тэхнікі бяспекі, правя-дзеннне медыцынскіх аглядаў, атэстацыю рабочых месцаў, вядзенне адпаведнай дакументацыі. Як паказвае практыка, ёсць пытанні ў асобных арганізацыях па рабоце кран-бэлек, станкоў. Дапускаюцца выпадкі выхаду на лінію транспарту, не прайшоўшага тэхагляд, кіраванне ў нецвярозым стане. Дарэчы, ў мінулым годзе былі канфіскаваны два трактары па прычыне п’янства за рулём.

Закрануты былі пытанні правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Цяпер у раёне праводзяцца спартакіяды сярод работнікаў агрпапрамысловага комплексу і ўстаноў адукацыі. Большасць арганізацый заставаліся нібыта ў баку. З сёлетняга года каля трыццаці з іх будуць разбіты на дзве групы, а мацнейшыя возьмуць удзел у фінальных спаборніцтвах спартакіяды.

Слушным было выступленне дырэктара ДЮСШ №2 А.А.Ваткевіча. Летась Лядовы і Водны палацы наведала прыкладна 33 тысячы чалавек. Сярод іх шмат жыхароў іншых раёнаў. Так, дагавор на аказанне паслуг Воднага палаца заключылі толькі 23 арганізацыі нашага раёна.

А між іншым спартыўна-аздараўленчы комплекс «Пушча» прапануе новія віды паслуг: арганізацыя і правядзенне турыстычных паездак, правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў і святаў.

Было разгледжана і такое пытанне, як стан вытворчага траўматызму. У 2014 годзе было зафіксавана ў раёне 11 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, што на 20% менш, чым пазалетась. У ААТ «Айчына» адзін выпадак завяршыўся лятальным зыходам. Прыкладна ў 80% самі пацярпеўшыя грэбавалі правіламі аховы працы. У гэтай справе неабходна ўзняць ролю грамадскіх інспектараў.

Прафсаюзныя арганізацыі  раёна запрашаюцца прыняць непасрэдны ўдзел у рэспубліканскім вакальным конкурсе «Новыя імёны Беларусі». Удзел у ім могуць браць маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года. Адборачны этап у раёне пройдзе 19 лютага, а выніковы — 1 сакавіка.

Сёлета адзначаецца 70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На Пружаншчыне налічваецца 54 воінскія пахаванні. Усе яны павінны знаходзіцца ў належным стане. З гэтай мэтай за кожным помнікам і воінскім пахаваннем замацаваны прафсаюзныя арганізацыі.

Падвёў вынікі сходу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый С.І.Барташ.

Мікола АРХУЦІК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *