Среда, 23 сентября 2020

Скучаете? Купите попугая! В Пружанах открылся новый зоомагазин

3 108

Калі вы жадаеце апынуцца сярод экзотыкі, то абавязкова наведайце заамагазін, які не так даўно пачаў працаваць у нашым горадзе. Ужо на ўваходзе ў будынак па вул. Кастрычніцкай, 104 чутны разнастайныя спевы і гоман папугайчыкаў. Смела ідзіце на гукі, не пашкадуеце.08фев2015_3967

«Птушкавы» асартымент тут даволі разнастайны, папугайчыкаў прывозяць  яшчэ мала-дзенькімі, таму яны лёгка прывыкаюць да новага гаспадара  і становяцца сапраўднымі сябрамі.08фев2015_3975

Акрамя распаўсюджаных хвалістых папугайчыкаў (яны вельмі жвавыя, галасістыя, добра навучаюцца часта паўтораным словам, прыязныя), тут ёсць карэлы (гэта птушкі з прыгожым чубком на галаве, больш буйныя і спакайнейшыя, важныя), амадзіны (маленькія, падобныя на канарэек, даволі прыгожа пяюць) і неразлучнікі (яны заўсёды прадаюцца парай, бо ў адзіноце зусім не могуць існаваць, вельмі замілавана сядзяць побач).08фев2015_3982

Што адметна, у магазіне можна купіць не толькі саму птушачку, але і жыллё для яе і ўсё неабходнае для догляду. Вам параяць, чым карміць, якія цацкі набыць, каб папугайчык не сумаваў.

Акрамя птушак, тут жывуць пухнатыя тушканчыкі, кожны са сваім характарам, марская свінка (вельмі ласкавая, дарэчы). А ў хуткім часе з’явяцца і прадстаўнікі падводнага свету —  акварыумныя рыбкі, расліны і разнастайныя ўпрыгожванні для вялікіх акварыумаў.08фев2015_3988

Не забыліся тут і пра менш экзатычных гадаванцаў: хаткі, цацкі, ложачкі, посуд для катоў і сабак – ажно вочы разбягаюцца.

Калі я сыходзіла, то ўслед мне нёсся развітальны рознагалосы хор. І захацелася абавязкова вярнуцца.

Вольга Вадзяновіч, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *