Вторник, 20 февраля 2018

Красота города в руках 10 женщин

1 006

Вясна… Хутка зазелянеюць гарадскія газоны, яркімі фарбамі палоняць першыя вясновыя кветкі. Пра гэта ведаюць усе прахожыя, хто замілоўваецца прыгажосцю першацветаў. Але ці задумваюцца, хто стварае людзям гэты добры настрой?

Хараством, напрыклад, віёлы, пятуніі, сальвініі, бягоніі, агяратуму, жыхары і госці горада могуць любавацца прама на вуліцах горада. Кветкавая прадукцыя ўчастка зелянгаса карыстаецца попытам сярод арганізацый і ўстаноў горада. Яна выкарыстоўваецца для добраўпарадкавання іх прылягаючых тэрыторый, а таксама прыватных сядзіб гараджан.

Напрыклад, за год работніцы ўчастка вырошчваюць каля 120 тысяч штук расады кветак. Дарэчы, букеты, насенне і расаду кветкавых і агародных культур можна купіць не толькі ў цяпліцы, але і ў гандлёвым павільёне “Камунальніка” па вуліцы Тармасава. Калектыў участка зелянгаса КУВП “Камунальнік” складаецца ўсяго з дзесяці чалавек, якія працуюць пад кіраўніцтвам майстра Марыі Мікалаеўны Кандарэвіч. Гэта дзякуючы іх плённай працы, нягледзячы на капрызы надвор’я, растуць у цяпліцы “Камунальніка” ружы, калы, альстэльмерыі. Букеты з гэтых кветак радуюць нават самых патрабавальных кліентаў.

У мінулым годзе работа нашых кветаводаў была высока ацэнена на абласным конкурсе, які праходзіў у Кобрыне. Не збіраюцца здаваць пазіцыі работнікі зелянгаса і сёлета. У іх планах – вырасціць 150 тысяч штук расады. Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *