Четверг, 26 ноября 2020

Кинотеатр «Спутник» запустил новый аттракцион. На этот раз вас ждут очки виртуальной реальности!

2 432

З гэтага тыдня кінатэатр “Спадарожнік” пачынае пагружаць сваіх гледачоў у віртуальную рэальнасць.

За гэтым новаўвядзеннем дырэктар Пружанскай кінавідэасеткі Уладзімір Люсько “ганяўся” больш года.1 страница 3-2

Уладзімір Уладзіміравіч пільна сочыць за новымі магчымасцямі кінапракату, таму, калі аднойчы даведаўся пра акуляры віртуальнай рэальнасці, адразу ж загарэўся жаданнем набыць іх для “Спадарожніка”. Але першыя акуляры фірмы Okulus не вельмі захапілі спажыўцоў, якасць выявы не адпавядала строгім запытам, таму фірма ў хуткім часе прадставіла ўдасканалены варыянт. Менавіта ён зараз і прадстаўлены ў пружанскім кінатэатры.

Кіраўніцтва раёна ў асобе старшыні райвыканкама М.М. Серкова пайшло насустрач і агульнымі намаганнямі (за сродкі раённага бюджэту і часткова за сродкі кінавідэсеткі) для кінатэатра былі куплены 2 пары акуляраў віртуальнай рэальнасці.1 страница 2-2

Сёння кінатэатр прапануе сваім гледачам шаснаццаць  5-7-мінутных ві-дэаролікаў, знятых у адпаведным фармаце. Акуляры разам з навушнікамі поўнасцю пагружаюць гледача ў віртуальны свет. Тут вы можаце падарожнічаць, кіраваць самалётам, апынуцца ў пакоі жахаў і многае іншае. У хуткім часе колькасць відэаролікаў павялічыцца. З акулярамі віртуальнай рэальнасці вы можаце паварочваць галаву, азірацца па баках і выява будзе мяняцца з кожным вашым рухам. Кошт такога атракцыёну – 25 тысяч рублёў. Рэкамендуем паспрабаваць сябе ў віртуальнай рэальнасці тым, каго ўражваюць атракцыёны 5Д: эмоцыі ад віртуальнай рэальнасці яшчэ мацнейшыя!

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч.

На здымках: уражанні зашкальваюць.

4 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *