Четверг, 1 октября 2020

“Прысвячэнне Станіславу Жукоўскаму”. Прэс-рэліз мастацкай выставы творчай суполкі “Абуджэнне”

1 785

Ужо некалькі гадоў мастакі з Мінска і Узды Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко І Яўген Шунейка вандруюць па Беларусі, малююць шматлікія пейзажы, партрэты, гістарычныя кампазіцыі, сюжэты з сучаснага жыцця і выстаўляюцца ў раённых цэнтрах нашай краіны. Яны шчыра лічаць, што надыйшоў час новага адкрыцця нашай Радзімы, якая за дзесяцігоддзі Незалежнасці стала як ніколі раней маляўнічай, прыцягальнай, добраўпарадкаванай. Рэстаўруюцца помнікі архітэктуры, аднаўляецца гістарычная памяць, квітнее мірнае і сузідальнае сучаснае жыццё. Мастакам ёсць  чаму і каму прысвячаць свае наватарскія творы.  -------_2_A3_RGB

Сваю першую выставу ў Пружанах  мастакі-абуджэнцы прысвячаюць геніяльнаму жывапісцу-пейзажысту, класіку рускага, польскага і беларускага мастацтва Станіславу Жукоўскаму. З Пружаншчынай была звязана яго плённая творчасць, і  таму вялікі гонар для сучасных пейзажыстаў упершыню паказаць свае творы на зямлі, дзе многае па сёняшні дзень прыгадвае пра жыццё і дзейнасць вялікага мастака-папярэдніка.  Таму на выставе прадстаўлены не толькі творы мастакоў суполкі, загадзя падрыхтаваныя для перасоўнай экспазіцыі, але і тыя пейзажы, якія намаляваныя імі ў Пружанах пад ўздеяннем першых уражанняў ад маляўнічых куткоў гэтага старадаўняга горада ў дзень адкрыцця выставы.         загружено (1)

Мастакі суполкі “Абуджэнне” валодаюць рознымі тэхнікамі алейнага і пастэльнага  адлюстравання навакольнага свету. Яны захапляюцца жывымі і непасрэднымі ўражанямі ад малявання з натуры і могуць перадаць свае пачуцці і думкі шчырым гледачам. Спадзяемся, што іх творчасць будзе належным чынам успрынята і адзначана ў гэтым цудоўным куточку роднага краю, а мастакі-абуджэнцы не аднойчы яшчэ завітаюць сюда са сваімі новымі натхнёнымі творамі. Тым больш, што яны пасля завяршэння выставы перадаюць пэўную частку сваіх пейзажаў у дар музею, пад дахам якога яны выстаўляюцца. -------

Як бачым, мастацкія традыцыі, закладзеныя на Пружаншчыне С.Жукоўскім, знаходзяць свой  сучасны творчы працяг.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *