Воскресенье, 29 ноября 2020

Будь модным: футболки из типографии

1 979

У мінулым годзе мясцовыя паліграфісты асвоілі нанясенне прынтаў на футболкі, актыўна прымяняючы шоўкаграфію.

Шоўкаграфія, або трафарэтны друк, — метад нанясення тэкстаў, надпісаў або малюнкаў (каляровых і монахромных) пры дапамозе спецыяльнай формы, праз якую фарба трапляе на носьбіт. Такая методыка прымянялася ажно тры тысячагоддзі таму, але сёння ў ёй пасля сучаснай мадэрнізацыі выкарыстоўваецца больш механічнай працы.22янв2015_3497

— У прынцыпе, сэнс нашых паслуг па нанясенні малюнкаў і слоў на футболку застаўся, але з дапамогай шоўкаграфіі мы ўзнялі ўзровень якасці,— расказвае дырэктар друкарні А.В.Кузняцоў.— Напрыклад, павялічылася хуткасць: з адной футболкі на працягу гадзіны да васьмі штук за 30 мінут. Таксама выкарыстанне тэрмаўстойлівых фарбаў, якія наносяцца пад уздзеяннем высокіх тэмператур, робіць тэрмін службы падобных прынтаў практычна неабмежаванымі.

Асвойваць мудрагелістую тэхніку пружанцам давялося па інтэрнэту, дзякуючы якому сабралі і ўласныя прыстасаванні. Асаблівую кемлівасць праявіў ветэран прадпрыемства Уладзімір Барысавіч Клім, які стварыў схему неабходнага абсталявання з падручных матэрыялаў. У выніку друкарня на ўкараненне новай тэхналогіі патраціла каля 10 мільёнаў рублёў, эканомячы ў пяць разоў больш. А вось у попыце сваёй прадукцыі калектыў упэўнены, бо за першы тыдзень пасля ўкаранення выканалі ўжо два немалыя заказы. Цяпер друкарня здольна наносіць прынты практычна на любую паверхню, прычым ёй не абавязкова быць ідэальна плоскай. І на любыя матэрыялы, пачынаючы ад тканіны і заканчваючы металам.22янв2015_3491

Новая тэхналогія значна пашырыла асартымент прадпрыемства. Напрыклад, зараз пры падрыхтоўцы грамат і віншавальных адрасоў  на вокладцы можна наносіць надпісы залатой, сярэбранай і іншымі фарбамі.

Алег Сідарэнка,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

  • Андриано

    Надо было ещё цены указать — для ажиотажу!))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *