Вторник, 29 сентября 2020

Начальник финотдела райисполкома Наталья Красовская: «Лишних денег в бюджете нет»

2 306

Асноўным пытаннем, над якім даводзіцца думаць фінансістам і якое нярэдка цікавіць звычайных абывальнікаў,  было і застаецца размеркаванне бюджэтных сродкаў. Якім будзе бюджэт раёна сёлета, гутарка з начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама Н.М.Красоўскай. рик1

— Пры выкананні бюджэту раёна ў 2014 годзе, — адзначае Наталля Мікалаеўна, — па ўласных даходах дасягнуты дастаткова дынамічныя паказчыкі, якія выраслі ў параўнанні з папярэднім годам на 27,5%, што ў грашовай суме складае крыху больш 54 мільярдаў рублёў. Абумоўлена гэта пераважна ростам паступленняў падаходнага падатку з фізічных асоб, падаткаў на ўласнасць, на дабаўленую вартасць, збораў з выручкі, а таксама непадатковых даходаў.

Такім чынам, даходы бюджэту раёна за мінулы год выкананы ў суме большай за 427 мільярдаў рублёў, што складае 100,5% да гадавога плана. Да слова, сацыяльная накіраванасць бюджэту была захавана: у прыярытэтным парадку грошы накіроўваліся на выплаты і  налічэнні на заработную плату, аплату камунальных паслуг, пакупку прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, на субсідзіраванне жыллёва-камунальных, транспартных паслуг. У выніку больш 80% ад агульнай сумы расходаў было накіравана на згаданыя першачарговыя расходы.

— А якія арганізацыі зрабілі найбольшы ўклад у бюджэт?

— Асноўная сума паступленняў была забяспечана ПГУП «Белавежскія віны» — 30660 млн. рублёў, КУВП «Камунальнік» — 10662 млн., ААТ «Санаторый «Ружанскі» — 8162 млн., аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — 7719 млн.,  ДУБП «Пружанская ПМК-21» — 6550 млн., ДЛГУ «Пружанскі лясгас» — 6332 млн., ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» — 5776 млн. рублёў.

— Праект бюджэту Пружанскага раёна на бягучы год ужо абмеркаваны на пасяджэнні райвыканкама і зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Магчыма, сёлета паступілі нейкія слушныя прапановы ці браліся да ўвагі іншыя разліковыя параметры?

— Новым стала тое, што, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, калі бюджэтныя арганізацыі атрымлівалі планавыя заданні на паступленне сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці у працэнтах, сёлета ім былі даведзены лічбы ў натуральным выражэнні.

Увогуле, планам мерапрыемстваў на 2015 год зроблены акцэнт на эканомію бюджэтных сродкаў і аптымізацыю. Некаторыя з пунктаў былі прапанаваны і адобраны ўпершыню. Напрыклад, установам аховы здароўя, аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сёлета неабходна павялічыць долю правя-дзення бягучых рамонтаў гаспадарчым спосабам, гэта значыць, з выкарыстаннем пазабюджэтных сродкаў.  Гэта павінна дапамагчы значна зберагчы бюджэтныя сродкі.

Акрамя таго, на працягу першага квартала ім неабходна вырашыць пытанне аптымізацыі колькасці работнікаў, у тым ліку адміністрацыйна-кіруючага апарату. А ў галіне культуры павінны абмеркаваць пытанне аб’яднання сельскіх школ мастацтваў з гарадскімі. Не менш чым у два разы цяпер павінны скараціцца і выдаткі на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Узнікае і такое пытанне: а ці ўсё добра з арганізацыяй гуртковай дзейнасці ва ўстановах адукацыі? Напэўна, будзе больш рацыянальна ладзіць гэтую работу з улікам рэальнай наведвальнасці гурткоў дзецьмі.

На працягу года паступова павінны зніжацца затраты на аказанне паслуг прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ёсць і іншыя захады, накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

— Вы адзначылі, што непазбежна аптымізацыя. Наталля Мікалаеўна, каго яна закране ў першую чаргу?

— Справа ў тым, што на сённяшні дзень па краіне ўвогуле вельмі востра стаіць пытанне аб эканоміі грашовых сродкаў. Зрабіць гэта можна, у першую чаргу скараціўшы выдаткі арганізацый, якія датуюцца дзяржавай.

Справядлівасці дзеля трэба адзначыць, што некаторыя галіны ўжо даўно працуюць у гэтым накірунку і дасягнулі нядрэнных паказчыкаў. Напрыклад, у ахове здароўя працэс аптымізацыі ідзе вельмі інтэнсіўна: за апошні год у медустановах раёна было скарочана больш 60 ложкаў. Разам з тым забяспечанасць насельніцтва Пружаншчыны ложка-месцамі складае 11,3 пры нарматыве 9 ложкаў.  Значыць, ёсць рэзерв.

Крыху павольней ішоў працэс аптымізацыі адукацыйных устаноў. Таму тут шмат пытанняў застаюцца адкрытымі. Мяркуйце самі: у гэтым навучальным годзе ў раёне функцыянуе 70 класаў з напаўняльнасцю ад 1 да 5 чалавек, а гэта 18,6% ад агульнай колькасці класаў. У выніку сярэднія выдаткі на аднаго вучня склалі 19,2 млн. рублёў у той час, калі сярэдні паказчык па іншых раёнах — 17,4 млн. рублёў.

Марудна, на наш погляд, аптымізуюцца ўстановы культуры, хаця нас запэўніваюць, што нібыта аптымізаваны па-максімуму. На сённяшні дзень у гэтай галіне працуюць больш 400 чалавек, што не так мала. Таму перакананы, што менавіта галіне культуры неабходны пераўтварэнні.

— Згодна, многае залежыць ад эканомнага і рацыянальнага расходавання бюджэту. Але, як кажуць, у кожнага медаля два бакі… 

— Зразумела, што аптымізацыя непазбежна прывядзе да скарачэння штатаў і выкліча незадавальненне. Але сродкі, вызваленыя такім чынам, у першую чаргу павінны накіроўвацца на павелічэнне зарплаты. Між іншым, дзякуючы пастанове Савета Міністраў №641 ад 19.07.2013 г., у бюджэтных арганізацый з’явіўся стымул для пошуку новых крыніц атрымання грошай: пунктам 25 дакумента вызначана, што лішкі пазабюджэтных сродкаў могуць накіроўвацца як на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, так і на стымуляванне работнікаў.

Акрамя таго, сёння разглядаецца магчымасць з’яўлення новай крыніцы прыцягнення бюджэтных сродкаў: карыстаючыся законамі франчайзінгу, прадаваць вытворцам пэўны рэкламны лагатып. Але пакуль вывучаюцца юрыдычныя нюансы, якія дазволілі б увасобіць гэтую прапанову ў жыццё.

Гутарыла Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

  • Andrewamg

    Начальник финотдела райисполкома Наталья Красовская: «Лишних денег в бюджете нет» Хоть в чем-то у нас постоянная стабильность 20 лет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталик

    _____________
    Асноўная сума паступленняў была забяспечана ПГУП «Белавежскія віны» — 30660 млн. рублёУ
    ________________________

    можете гордится этой суммой и тем сколько семей вы разрушили и судеб.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталик

    «»Пружаншчыны ложка-месцамі складае 11,3 пры нарматыве 9 ложкаў. Значыць, ёсць рэзерв.»»
    _____________

    закройте бырловина и ложка-меЙсцы можно будет сокращать в трое

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • серёга

    Ну а сколько лимит чиновников на 1000 жителей по нормативу? Какую долю ВВП они производят?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пенсіонэр

    Почему нет информации о прибыли производства мясомолочной продукции?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *