Четверг, 26 ноября 2020

К депутату с наболевшим. Более 30 человек обратились к Александру Юркевичу за помощью в день приема

1 919

Больш 30 чалавек 4 лютага прыйшлі на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.І.Юркевіча.

Людзі звярталіся з самымі хвалюючымі пытаннямі, якія, на іх думку, без удзелу дэпутата вырашыць немагчыма. Узяць, напрыклад, жыхароў  в.Гарадзечна. Людзі, якія пражылі ў дамах, што некалі прадаставіла ім гаспадарка, па дваццаць і больш гадоў, не разумеюць, чаму ім нельга прыватызаваць гэтае жыллё. Кіраўніцтва ААТ “Шані-аграпрадукт”, як сцвярджалася на прыёме, па нейкіх прычынах не дае на тое згоды. А вяскоўцы і далей плануюць тут жыць і працаваць.04фев2015_3947

— Такія адносіны кіраўніка сельгаспрадпрыемства, — кажа Аляксандр Іванавіч, — мне не зразумелы. Лічу, што гэтую праблему можна і патрэбна вырашыць.

Аднак людзям, якія адразу з прыёму паехалі ў кантору ААТ, там адмовіліся паказваць дакументацыю на тыя дамы. З-за чаго яны вымушаны былі вяртацца да дэпутата…

У сувязі з гэтым А.І.Юркевіч плануе правесці ў наступную суботу ў будынку Шаняўскога сельвыканкама сход, на якім павінны сабрацца ўсе зацікаўленыя бакі для канчатковага вырашэння праблемы. Разам з тым будуць вырашацца пытанні па падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак у ААТ “Шані-аграпрадукт”. Як стала вядома, вяскоўцаў хвалююць і ўмовы продажу цялят, і іх абмен на сена і збожжа, а таксама стан пашы для выпасу кароў.

Як сведчаць прыёмы дэпутата, рэгулярна людзі звяртаюцца са скаргамі на дрэнныя дарогі. Не быў выключэннем і апошні прыём. У прыватнасці, такая скарга паступіла на дрэнны стан дарогі ў в.Загор’е. Выйсце Аляксандр Іванавіч бачыць у долевым удзеле ў такіх рамонтах сельгаставарыстваў, на тэрыторыі якіх дарожныя арганізацыі праводзяць рамонт дарог. На яго думку, трэба адпрацаваць схему і пачаць складаць адпаведныя дагаворы. Агульнымі намаганнямі праблему будзе вырашыць прасцей.

Пенсіённага забеспячэння датычыўся зварот жанчыны, якая прысвяціла сваё жыццё догляду дзіцяці-інваліда. Цяпер пенсія ёй не назначаецца, а жыць трэба… Дэпутат паабяцаў дэталёва вывучыць яе праблему, магчыма, праявіць ініцыятыву, каб унесці пэўныя заканадаўчыя змяненні. Ён бачыць выключнасць сітуацыі, якая павінна быць улічана пры рашэнні гэтага пытання.

А вось праблему з аплатай працы работнікам прадпрыемства “Овощемикс”, якое знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, на думку дэпутата, без удзелу мясцовай улады вырашыць будзе немагчыма.

Галіна Каляда. Фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Ден

    Чтож он будучи председателем райисполкома ничерта не делал, а теперь уже радеет за народ, приёмы проводит, деятель …

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • роман

    Прям таки совсем ничего не делал? Обычно людям, которые делают такие громкие заявления всегда предлагается самим попробовать что-то сделать.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *