Вторник, 24 ноября 2020

СК возбудил уголовные дела за выманивание кредитов в отношении двух руководителей предприятий Пружанского района

1 566

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела з пачатку года былі ўзбуджаны дзесяць крымінальных спраў.

На мінулым тыдні ў дачыненні да двух кіраўнікоў арганізацый раёна былі ўзбуджаны крымінальныя справы па ч.1 арт.237 КК РБ (выманьванне крэдыту або субсідыі).arest

Устаноўлена, што кіраўнікі для атрымання новых крэдытаў у банку падавалі даведкі пра адсутнасць пратэрмінаваных запазычанасцей у іншых крэдытных установах, маючы такія ў рэальнасці.

У першым выпадку кіраўнік сам склаў даведку, каб атрымаць крэдыт на суму ў 45 мільёнаў рублёў. Зараз грошы ўжо вернуты банку. У другім выпадку дырэктар даў указанне бухгалтару скласці даведку з загадзя лжывай інфармацыяй, каб атрымаць крэдыт у 230 мільёнаў рублёў.

Падман кіраўнікоў выявілі самі банкі, пасля чаго звярнуліся ў праваахоўныя органы. Расследаванне па фактах праводзіцца раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *