Четверг, 23 сентября 2021

Закрыть или продать? Какая судьба ожидает КСМ и Ружанскую мебельную фабрику?

1 812

Бягучы год, як расказвае намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко, які курыруе пытанні прамысловасці раёна, будзе лёсавырашальным для камбіната будаўнічых матэрыялаў і Ружанскай мэблевай фабрыкі.

Камбінат да свайго 50-гадовага юбілею прыйшоў з вельмі сумнымі вынікамі. З аднаго боку прадукцыя прадпрыемства запатрабавана: у будаўніцтве патрэбна цэгла, фарбы, ёсць попыт на металапрадукцыю. Але бяда ў тым, што абсталяванне па вытворчасці цэглы настолькі састарэла, што яна не адпавядае сучасным стандартам. Астатняя выпускаемая прадукцыя складае ў агульным аб’ёме вытворчасці вельмі невялікую долю, каб паўплываць на рэнтабельнасць прадпрыемства.банкрот

Гэта тычыцца і вырабляемага рапсавага алею. За некалькі апошніх гадоў вагу набраў канкурэнт КБМ — «Аграпрадукт» з Камянца. Ён праводзіць больш актыўную маркетынгавую палітыку, дзякуючы якой гаспадаркі, што вырошчваюць сыравіну, ахвотней супрацоўнічаць менавіта з ім. У выніку на Пружанскім кам-бінаце амаль самыя нізкія па раёне заробкі работнікаў, магчымасцей для павышэння зарплаты, як і прыцягнення інвестыцый у вытворчасць, увогуле няма: крэдыторская запазычанасць КБМ перавышае 19 мільярдаў рублёў. Такі «багаж» стаў непад’ёмным, што і прывяло да банкруцтва.

— Ліквідацыя прадпрыемства — сацыяльная праблема, таму райвыканкам прымае актыўны ўдзел у лёсе камбіната,— зазначае Вячаслаў Мікалаевіч.

Рабіліся спробы па ажыўленні камбіната. Мясцовай уладай праводзіліся сустрэчы з прадстаўнікамі канкурэнта, каб прапанаваць стварыць у Пружанах  філіял, шукаліся новыя падыходы ў вытворчым профілі і аптымізацыі выдаткаў. Усё магла б вырашыць мадэрнізацыя, аднак фінансаваць такія планы немагчыма. Так што наперадзе — скарачэнне амаль 40 работнікаў, закрыццё ўчасткаў у Клятным, Пружанах і Ружанах.

На сённяшні дзень уласнік бачыць адзінае рэальнае выйсце са склаўшайся сітуацыі — ліквідацыю камбіната. Паводле падлікаў, сродкаў, выручаных ад продажу маёмасці камбіната, хопіць на пагашэнне даўгоў. Ёсць разуменне строгага захавання сацыяльнай накіраванасці працэсу.  Паралельна праводзяцца сустрэчы работ-нікаў камбіната з прадстаўнікамі службы занятасці, якія прапануюць вакантныя месцы ў іншых арганізацыях.

— Зараз на прадпрыемстве засталіся 35 чалавек, частка з якіх ужо атрымлівае пенісю па ўзросце,— дзеліцца планамі бліжэйшага будучага КБМ В.М.Зубко.— Таму з іх скарачэннем асаблівых праблем не будзе. Каля паловы работнікаў будуць задзейнічаны на пераходны перыяд, бо аб’екты трэба даглядаць і ахоўваць. У будучым яны ўвойдуць у калектыў з новым уласнікам.

Перспектывы нельга назваць уражваючымі, але сёння ўжо ёсць зацікаўленыя ў Ружанскім участку па вырабе бяліл, пэўныя надзеі ўскладваюцца на запатрабаванасць асноўнай базы ў Пружанах. А вось цагельны завод у Клятным наўрад ці ўдасца рэаніміраваць.

 

Крыху лепш сітуацыя выглядае з Ружанскай мэблевай фабрыкай, «чорная паласа» для якой доўжыцца ўжо некалькі гадоў.  І перспектывы, калі меркаваць па іншых  структурных падраздзяленнях ААТ «Івацэвічдрэў», вельмі сумныя. А для нашага раёна яны вельмі балючыя: сама фабрыка, як і яе цэх у Шарашове, лічацца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі, ліквідацыя якіх рэзка пагоршыць у гэтых населеных пунктах сітуацыю з занятасцю насельніцтва.

На працягу мінулага года кіраўніцтва раёна ініцыявала каля дзясятка сустрэч з уласнікамі прадпрыемства, дзе выказваліся розныя планы па павышэнні эфектыўнасці работы фабрыкі, якая паступова скатваецца ўніз. На адной з апошніх сумесных нарад, як расказвае В.М.Зубко, прыйшлі да кансэнсусу: змяншэнне нагрузкі на вытворчыя магчымасці фабрыкі. Напрыклад, выраб корпусаў для мэблі, што з’яўляецца самым затратным працэсам, перанясецца на асноўную базу «Івацэвічдрэў», а ў Ружанах будуць вырабляць тое, што ў іх лепш за ўсё атрымліваецца, — мэблевыя фасады. Разам з тым кіраўніцтвам фабрыкі адпрацоўваюцца варыянты па зніжэнні затрат, каб павялічыць канкурэнтаздольнасць прадакцыі.  Чакаецца, што такім чынам з’явяцца дадатковыя сродкі, якія можна будзе накіраваць на мадэрнізацыю прадпрыемства і закуп сыравіны. У тым ліку і для Шарашоўскага цэха, які выпускае тэатральныя крэслы. А на іх у краіне і за яе межамі назіраецца трывалы попыт.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *