Четверг, 15 апреля 2021

Лист белой бумаги или окно в мир? Репортаж из художественного отделения Пружанской ДШИ

1 470

Нездарма вытворцы вядомай камп’ютарнай аперацыйнай сістэмы назвалі яе «Windows», што ў перакладзе з англійскай мовы азначае «вокны». Такім чынам, яны спрабуюць паказаць людзям зусім іншы свет. Але магчымасці тэхнікі ў параўнанні з чалавечай фанта-зіяй выглядаюць вельмі сціпла.22янв2015_3523

І ў гэтым пераконваюць выхаванцы мастацкага аддзялення Пружанскай школы мастацтваў. Як зазначае настаўніца Н.М.Амельянчук, толькі трымаючы ў руках пэндзаль або аловак, можна дасягнуць немагчымага, стварыць тое, што не бачылі людзі, і нават тое, чаго навуцы пакуль не зрабіць.

Гэтаму на мастацкім аддзяленні зараз навучаюцца 75 выхаванцаў, кожны з іх прайшоў праз строгі адбор.22янв2015_3514

— Маляваць могуць усе, а вось ствараць творы — нямногія,— расказвае Наталля Мікалаеўна. Таму адбор пачынаюць рабіць сярод тых, каму споўнілася дзевяць гадоў: дзеці наведваюць падрыхтоўчую групу і праз год вытрымліваюць своеасаблівыя іспыты. Нягледзячы на такія строгасці, асноўным аргументам застацца вучыцца тут з’яўляецца асабістае жаданне. Накірункаў у жывапісу шмат, хопіць практычна кожнаму вызначыць, у чым заключаецца яго талент.22янв2015_3505

Насця Свістун:

— Калі вы хочаце займацца добрай справай, то абавязкова прыходзьце на мастацкае аддзяленне. Тут вельмі цікава. Толькі абавязкова прыхапіце з сабой пабольш жадання, а астатняму навучаць нашы добрыя выкладчыкі.

Даводзіцца ахвяраваць вольным часам, бо заняткі праводзяцца даволі часта адразу пасля школы. Хаця хатніх заданняў у аддзяленні не задаюць, а вось стымулаў хапае.  Да прыкладу, кожныя паўгода падводзяцца вынікі работы, якія можна ўбачыць на выставах юных мастакоў у Палацы культуры. Рэгулярна праходзяць конкурсы з вызначэннем лепшых аўтараў.

Глеб Лёўкін:

— Ці цяжка займацца мастацтвам? На маю думку, вельмі проста, асабліва таму, што робіш не тое, што трэба, а тое, што табе самому падабаецца. Мне цікава маляваць розную тэхніку, мару намаляваць тое, што пакуль не зрабілі канструктары.

А яшчэ гэта — выдатная магчымасць знайсці сапраўдных сяброў, з якімі вас аб’яднае не толькі наведванне адной школы або жыццё ў агульным двары.

 

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *