Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела з пачатку года былі ўзбуджаны дзевяць крымінальных спраў.
— Сапраўднага маньяка, які прыставаў да жанчын на гарадскіх вуліцах, затрымалі праваахоўныя органы. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы за крадзяжы, грабеж і гвалт гараджанін. На гэты раз ён ранкам сёмага студзеня на вуліцы Інтэрнацыянальнай прыстаў да жыхаркі горада і, пагражаючы нажом, патрабаваў ад той распрануцца. За такія дзеянні ў дачыненні да зламысніка ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.339 (да шасці гадоў пазбаўлення волі).