Среда, 20 октября 2021

Мама убитой Татьяны Авдеевой просит помочь собрать деньги на памятник

2 273

На жаль, ад трагедый у жыцці не застрахаваны ніхто. Вялікае няшчасце здарылася і ў нашай сям‘і: у маі мінулага года ва ўзросце 24 гадоў трагічна загінула наша дачка Таццяна Аўдзеева.

Восем месяцаў мінула, а я дагэтуль прыслухоўваюся да крокаў на лесвіцы: раптам памылка, раптам не яе абгарэлае, спакутаванае цела знайшлі ў тую няшчасную ноч.  Розумам асэнсоўваю страту, а сэрца ніяк не згаджаецца паверыць. Забойцаў нашай Тані да гэтага часу не знайшлі, хаця, здаецца, зрабілі ўсё магчымае і ўвесь горад імкнуўся дапамагчы ў пошуках.авдеева1

Ад адчаю рукі апускаюцца, я ўжо і да экстрасэнсаў звярталася, але пакуль таксама безвынікова. Магчыма, варта яшчэ паспрабаваць, ды тут справа ўпіраецца ў грошы. Даходы ў нас вельмі сціплыя: я маю інваліднасць першай групы і адпаведна атрымліваю пенсію, муж даглядае мяне і адначасова з‘яўляецца апекуном маленькай унучкі, якая пасля смерці мамы засталася круглай сіратой. Да гадавіны хочацца паставіць на Танінай магілцы прыгожы помнік, але і на яго не атрымліваецца сабраць грошай. Вельмі няёмка прасіць, але, калі знойдуцца неабыякавыя людзі, якія захочуць нам дапамагчы, будзем вельмі  ўдзячны.

Грошы можна даслаць пераводам або пералічыць на рахунак да запатрабавання 01071013 у ЦБУ 122/83 г.Пружаны філіяла 113 ААТ “ААБ Беларусбанк” для  Аўдзеевай Ларысы Пятроўны. Наш адрас: 225133, г.Пружаны, вул. Юбілейная, 8, кв. 28.

Ларыса Аўдзеева.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *