Суббота, 10 апреля 2021

Вот такой птичий квартал разместился на подворье Александра Щурко из Попелево

2 329

Вы перакананы, што шпакі не жывуць чарадой? Тады вам трэба ў Папялёва на падворак Аляксандра Шчурко: у яго птушыным гарадку, які размясціўся на старой дзікай грушы, «кватэры» не бываюць пустымі. Нават цяпер, зімой тут знаходзяць сабе прыстанак вераб’і, сінічкі, попаўзні.22янв2015_3428

А пачыналася ўсё даволі банальна: з непатрэбных кавалкаў дошак гаспадар вырашыў рабіць домікі для птушак. Так гадоў дзесяць таму была «ўзведзена» першая шпакоўня, затым з’явіліся другая, трэцяя… Балазе, сёння ў пенсіянера часу хапае.22янв2015_3444

У вольную хвілінку Аляксандр Васільевіч  любіць назіраць за сваімі пярнатымі суседзямі. «Кладзём птушкам проса, хлеб, семкі, але, здаецца, колькі не дай ім ежы, усё роўна будзе мала. Накідаеш семак з гарбузоў — сінічкі  іх пахаваюць, а сойкі пакрадуць», — дзеліцца назіраннямі субяседнік.22янв2015_343122янв2015_3432

Дарэчы, па-суседству з птушкамі ўжываюцца шэсць катоў і два шчанюкі. Апошнія не ўяўляюць для пярнатых небяспекі, а каб каты не мелі магчымасці папаляваць, гаспадар прымацаваў да дрэва бляху, якая не дае хатнім драпежнікам дабрацца да птушыных домікаў.22янв2015_3476

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • Спали Мухи

    очень позитивненький репортаж… спасибо! 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *