Воскресенье, 11 апреля 2021

Министр обороны Республики Беларусь Андрей Равков провел прием в Пружанах

2 467

У сераду ў райвыканкаме прайшоў прыём Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра А.А.Раўкова. Як зазначыў Андрэй Аляксеевіч, у нашым райцэнтры ён пабываў упершыню, і Пружаны пакінулі ў яго добрыя ўражанні. Не толькі знешнім выглядам, але і людзьмі. Дадаткова госць пацікавіўся станам эканомікі Пружаншчыны, тым, як вырашаюцца сацыяльныя задачы.21янв2015_3241

На прыём да міністра запісаліся таксама не са скаргамі, а з просьбамі. Напрыклад, мясцовыя ўлады плануюць адкрыць у в.Слабудка музей Вялікай Айчыннай вайны і іншых ваенных канфліктаў, якія прайшлі праз Пружанскі раён у 20 стагоддзі. Для чаго патрэбны экспанаты — зброя і тэхніка. Такую ідэю А.А.Раўкоў не толькі падтрымаў, але і актыўна ўключыўся ў яе распрацоўку. Па-першае, параіў стварыць агульную канцэпцыю, а не проста «мёртвыя» кампазіцыі.

Як зазначыў міністр, Прэзідэнтам пастаўлена задача зрабіць усё магчымае, каб «не страціць Перамогу, за якую Беларусь заплаціла вельмі высокую цану».

— Неабходна зрабіць усё, каб падрастаючае пакаленне ведала праўду і, галоўнае, цікавілася гераічным мінулым сваёй Радзімы,— зазначыў Андрэй Аляксеевіч. Таму са свайго боку ён паабяцаў усемагчымую падтрымку.

Тое ж самае генерал-маёр выказаў і старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане: В.М.Гарахавіцкі папрасіў дапамагчы папоўніць экспазіцыю гарадскога сквера воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе мяркуецца ўстанавіць некалькі адзінак тэхнікі і стварыць музей пад адкрытым небам.

Валерый Мікалаевіч таксама падзяліўся планамі і па адкрыцці экспазіцыі сабраных матэрыялаў аб нашых земляках, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у іншых краінах.

Падчас прыёму былі абмеркаваны і сацыяльныя пытанні. З перадыслакацыяй верталётнай базы для раёна ствараюцца дадатковыя праблемныя пытанні, якія па ініцыятыве намесніка старшыні райвыканкама М.П.Кудраўца былі агучаны падчас сустрэчы з Міністрам абароны. Напрыклад, перадача тэрыторыі ваеннага гарадка, лёс некаторых  аб’ектаў.

Таксама, як зазначыў Мікалай Пятровіч, раён спадзяецца на станоўчае рашэнне пытання з вызваленымі кватэрамі, якія з’яўляюцца жыллёвым фондам Міністэрства абароны. Гэта тычыцца дамоў не толькі ў Новых Засімавічах, але і ў Слабудцы, дзе таксама ёсць жадаючыя на засяленне. Са свайго боку А.А.Раўкоў запэўніў, што пытанні будуць трымацца на кантролі і ёсць усе высновы для іх станоўчага вырашэння.

Алег СІДАРЭНКА,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *