Четверг, 28 марта 2024

Так і жывем… Падборка жартаў ад нашага аўтара Віктара Рачко

1 325

Каб усміхнуцца, не варта ўзгадваць «барадатыя» анекдоты. Шмат смешных, жартоўных і трагікамічных сітуацый можна падгледзець  у жыцці. Як гэта зрабіў, напрыклад, наш пастаянны аўтар жыхар Пружан Віктар Рачко.

БЕЗБАЦЬКОЎШЧЫНА

— А ў мяне два таты! — заявіў маленькі Віталька сваім безбацьковым сябрукам. Баба Яня, якая падслухала гэтую пахвальбу, не падумаўшы, выказалася:

— Ведаеш, Віталька, што два, што ніводнага — гэта адно і тое ж.

Дзіця заплакала.

***

Хлапчукі выхваляюцца адзін перад другім.

— Мой тата паехаў на заробкі ў Маскву, — кажа Саша.

— А мая бабуля сказала, — хваліцца Пятрусь, — што мой тата паехаў касіць сабакам сена.

—А мой, а мой, а мой… — зайшоўся ад гордасці за бацьку Міколка, — паехаў у горад у ЛПП…

(ЛПП — лячэбна-працоўны пра-філакторый).

 СХАВАЛІСЯ

Пачынаючы карэспандэнт атрымаў заданне ад рэдактара з’ездзіць у чарнобыльскую зону. На пытанне: якім чынам вам удаецца выжываць пры такім высокім радыяцыйным узроўні, якое ён задаў бабулькам у вёсцы, пачуў у адказ: «А мы под двума одэяламі спымо».

 АХВЯРА  АНТРАПАНІМІКІ

Малады хлопец з Пружаншчыны, будучы ў Баранавічах, вырашыў наведаць свайго сябра, які там вучыўся. Зайшоўшы ў інтэрнат, папрасіў вахцёрку паклікаць Барана.козел и баран

—А хто яго пытае? — цікавіцца жанчына.

— Скажыце, Казёл.

Раззлаваная вахцёрка выгнала ні ў чым не павіннага хлопца.

Дарэчы, народная мудрасць гаворыць: «Не прозвішча ўпрыгожвае  чалавека, а чалавек прозвішча».

 ПЕРАШКОДЗіЎ

Зайшоў да сябра.

—Ходзяць тут, ходзяць, з-за вас замуж не выйдзеш! — абураецца яго чатырохгадовая ўнучка, якую прывезлі пагасцяваць да дзеда з бабай.

—А што, — цікаўлюся, — у цябе ўжо і жаніх ёсць?

—Ёсць.

—I хто ж ён?

Крыху памяўшыся, дзяўчынка прашаптала:

—Мой дзядуля! Ён мяне так любіць, так любіць!

 САМАЛЯЧЭННЕ

Заехаў пасля палявання да старога знаёмага ў вёсцы. Нешта даўно не відаць яго.

—Ат,  хварэе ўсё! — гаворыць жонка.

—А чаму не лечыце? — пытаюся.

—Лячыліся. Мы ўжо ўсё пера-спрабавалі: і віно, і гарэлку.

Дэкваліфікацыя

Ваенурач другога рангу пасля звальнення ў запас пайшоў працаваць у мясцовую паліклініку. Смяяліся людзі — пасля пытання наведвальніку: «У каго лячыўся? Што прымаў?» — робіць заключэнне: «Працягвайце лячэнне».

А што, ваенныя — людзі здаровыя. Глядзі толькі, каб не моцна п’яныя заступалі на дзяжурства, ракеты ўсё ж! Ну, а салдату разламаў таблетку напалавіну: гэтая — ад галавы, гэтая — ад жывата. Глядзі, не пераблытай.

 БЯССРЭБРАНІК

Жыў бедна ў паўразваленай хаце. Працаваў заўзята. Адначасова быў і інжынерам, і канструктарам, і слесарам. Другі б на яго месцы і кватэру выбіў бы, і добры аклад.

— Каб да яго ўма ды яшчэ і розуму, — казалі людзі.

 ДЗЕЦІ ВІНАВАТЫЯ

Гэта было задоўга да перабудовы. У касцёле яшчэ быў Дом культуры, а пружанскія каталікі тады маліліся ў капліцы на каталіцкіх могілках. На заўвагу, што яна трымае малітоўнік дагары нагамі, саромеючаяся сваёй непісьменнасці цётка Галена адказала:

— То дзеці дома пшэвернулі.

ГОЛЬ

Пры Польшчы маладыя хлопцы на танцах прышчэпку (якой шта-ніна мацавалася, каб не ўблытвалася ў ланцуг) з нагі не здымалі: хай дзеўкі ведаюць, што яны прыехалі на ровэрах. Прыйшоўшы пешшу, Алесь фарсіў з прышчэпкамі ажно на абедзвюх калошвах, маўляў, і мы не лыкам шытыя.

НЕ ДАГАДЗІЎ

Верасень 1939 года. Пружанцы сустракалі Саветы. Заможны Кулеша пафарбаваў чырвонай фарбай чобаты і сваю кабылу, якая да гэтага была белай.купание красного коня

Але свае 15 гадоў усё ж такі атрымаў.

 ХІТРЫ

Аб’явілі суботнік. Рабочыя незадаволеныя:субботник

— Колькі можна ўжо? Свая работа дома чакае! Не пойдзем!

Адзін Крагдзін пытае:

—Дзе збор? Са сваёю рыдлёўкаю прыходзіць ці выдадуць?

Назаўтра ўсе прыпруцца, акрамя Крагдзіна… Прыдумае, адгаворыцца. Затое на добрым рахунку.

ЭЛЕКТАРАТ

— Чаму ты на выбарах галасавала за гэтага кандыдата? — пытаюся ў знаёмай.

— А ён Курылы амерыканцам не аддасць!

Хто ёй што наплёў? Можа, яна думае, што тыя Курылы недзе пад Пінскам?

Так і жывем.

 ВЫКРУЦІЎСЯ

Сцягнуў у бабулі 10 рублёў (гэта яшчэ ў цэнах 1956 года), купіў марожанае. Далі 9 рублёў здачы. Як вярнуць? Закапаў пад яблыняю, і тут жа выкапаў.

— Бабуля, я капаў яму і знайшоў скарб! Вось ён!

 ВЯСКОВАЯ ЛОГІКА

У нядзелю мужчыны па звычцы сабраліся каля мясцовай крамы. Прыпёрся і стары Кузьма. I адразу з прэтэнзіямі да Міколы Сёмухі. Маўляў, твой сабака майго пеўня задушыў. Мікола не разгубіўся і, пераводзячы справу ў жарт, кажа: «Варта было б застрэліцца, каб, не дай Бог, твой певень у бойцы перамог майго сабаку!»

***самогон1

Іванавы пчолы паелі суседскія грушы. Сусед, вядома, са скаргай.

—То гані! — знайшоў што адказаць Іван.

 ЧУЙНЫ

Як вядома, людзі, якія недачуваюць, злуюцца, калі ім моцна крычаць. Над глухім, як пень, Кузьмой жартавалі, моўчкі шырока раскрываючы рот.

—Ды чую я, чую! Што ты крычыш!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *