Среда, 20 октября 2021

Первый секретарь Пружанского РК БРСМ Александр Бабигорец: «Сидеть сложа руки не придется»

2 524

Перш чым даведацца, якім насычаным мае быць сёлета маладзёжнае жыццё ў Пружанах, давялося пацікавіцца найбольш яскравымі яго падзеямі ў годзе мінулым.

З гэтага і пачалася размова з першым сакратаром РК БРСМ Аляксандрам Бабігорцам.Бабигорец

—Мінулы год быў адметны для нас правядзеннем раённага фестывалю турызму “Палацык-2014”, — расказвае Аляксандр, — які прайшоў у гарадскім парку. Удзел у ім прымалі школьнікі. Аднак, гледзячы на тое, з якім размахам ён прайшоў (давялося задзейнічаць усю тэрыторыю парку), як былі зацікаўлены юныя турысты, сёлета плануем правесці яго з прыцягненнем працуючай моладзі. Думаю, што на гэты раз надвор’е нам не перашкодзіць распаліць нават кастры, чаго не давялося зрабіць летась. Наогул, сумесна з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ДТСААФ былі праведзены многія мерапрыемствы, падчас якіх члены нашай маладзёжнай арганізацыі не толькі адпачывалі, займаліся спортам, але і ставілі задачы, вырашалі праблемныя пытанні маладых на разнастайных злётах і семінарах. Для мяне асабіста самае яркае ўражанне ў мінулым годзе пакінуў удзел у рабоце Міжнароднага лагера   БеЛаРусь у складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці. У плане міжнароднага супрацоўніцтва гэта быў бясцэнны вопыт.

—А якую рэальную дапамогу можа аказаць ваша маладзёжная арганізацыя?

—Гэта разнастайная валанцёрская дапамога ветэранам, састарэлым, інвалідам. Як канкрэтным людзям, так і, напрыклад, таварыству інвалідаў па зроку, раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

—А ці даводзілася дапамагаць маладым і здаровым, напрыклад, у вырашэнні адной з найбольш хвалюючых іх праблем – працаўладкаванні?

—Варта сказаць пра другасную занятасць. Па выніках мінулага года ў сувязі з гэтым наш раён стаў адным з лепшых у вобласці. У нас дзейнічалі 5 педагагічных і 12 сельскагаспадарчых студэнцкіх атрадаў. Працай былі забяспечаны 213 чалавек. І калі будучыя педагогі працавалі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, дык аграномы, электрыкі і механізатары — у сельгаспрадпрыемствах.

—Застаецца пацікавіцца планамі.

— Планаў шмат. Удзел у рабоце чарговага з’езду ГА “БРСМ” 19-20 студзеня,  правядзенне конкурсаў на лепшую пярвічку БРСМ. Мы прымем актыўны ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх акцыях, турыстычных злётах і спаборніцтвах, творчых фестывалях. Як і раней, будзем займацца другаснай занятасцю маладых, дапамагаць ветэранам, людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Сядзець склаўшы рукі не будзем дакладна.

Гутарыла Галіна Каляда.

3 комментариев

  • гарик

    Абсолютно ненужная организация — большой мыльный пузырь!
    Как не делали ничего, так и не делают и делать — не будут!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Andrewamg

    Согласен с гариком.Организация ниочем.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Виталий

    а можна туда дзесятым сэкрэтаром устроицца?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *