Суббота, 10 апреля 2021

Ушел из жизни народный мастер Республики Беларусь Николай Тарасюк

1 766

Многія лічылі яго дзіваком, а ён быў усяго толькі адданым патрыётам свайго краю. Прырода надзяліла яго асаблівым талентам, уласцівым толькі яму. Замежныя госці нярэдка заязджалі ў выміраючую пушчанску вёсачку, каб пазнаёміцца з майстрам-самародкам, які праз свае драўляныя фігуркі адлюстроўваў цэлую энцыклапедыю сялянскага жыцця. І вось яго, апошняга жыхара Стойлаў, Мікалая Тарасюка не стала.
Здаецца, разам з Мікалаем Васільевічам не стала і часткі самабытнай беларускай культуры. Нягледзячы на паважаны ўзрост, а сёлета яму споўнілася б 83 гады, яго нястомныя рукі ніколі не ведалі спакою. Ды і сам дзед Тарасюк не даваў многім сядзець без справы: менавіта ён стаў натхніцелем і асноўнай рухаючай сілай праекта «Вясковы рэнесанс», які летась рэалізоўваўся прадстаўніцтвам «Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў» у выміраючых Стойлах. Мікалай Васільевіч не мог перадаць словамі свае пачуцці, калі ў яго вёсачцы ў рамках праекта ладзілася маштабнае свята. тарасюк1
Дакладнага падліку сваім работам Мікалай Тарасюк ніколі не вёў: аддаваў іх Нацыянальнаму музею гісторыі і культуры, Брэсцкаму карязнаўчаму музею, у музеі іншых краін, прадаваў у прыватныя калекцыі, стварыў і на сваёй сядзібе музей — «Успаміны Бацькаўшчыны», — але тысяч каля 30 іх будзе. «Я працую для народа… Мяне не стане, а мая «Бацькаўшчына» застанецца», — апошнім часам неаднаразова паўтараў Мікалай Ваільевіч. Канешне, Майстар, застанецца, захаваецца…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *