Суббота, 10 апреля 2021

С чего начиналась «Щедрая масленица»?

3 144

*да 75-годдзя раёна

Адным са старэйшых прадпрыемстваў горада з’яўляецца малочны камбінат. Яго біяграфія бярэ адлік з 1939 года, яшчэ да таго, як быў утвораны Пружанскі раён. Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з утварэння Раймаслапрама, першым кіраўніком якога быў С.С.Самайловіч.

У першыя пасляваенныя гады магутнасці завода дазвалялі перапрацаваць за год усяго да 2 тысяч тон малака: з яго вырабляліся масла, сыр, казеін і марожанае. Павялічыць гэты паказчык стала магчымым толькі ў другой палове 1960-х гадоў, калі прайшла агульная рэканструкцыя завода, быў пабудаваны новы сыраробны цэх,  дзе за змену ўжо маглі перапрацоўваць каля 10 тон малака. Разам з тым пашырыўся і асартымент прадукцыі: з’явіўся сыр «Расійскі», цэльнамалочная прадукцыя — малако ў бутэльках і бітонах, смятана, кефір, тварожныя вырабы.IMG_0012_2091

У 1998 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Дарэчы, тады ж і з’я-вілася любімая сёння шырокім колам спажыўцоў гандлёвая марка «Шчодрая масленіца». Гісторыя сучаснага таварыства таксама складаецца з некалькіх этапаў: у 2003 годзе было завершана будаўніцтва цэха цэльнамалочнай прадукцыі, у 2007 годзе прайшла рэканструкцыя цэха сушкі абястлушчанага малака (яна дазволіла не толькі нарасціць аб’ёмы і палепшыць якасць гатовага прадукту, але і перапрацоўваць падсырную сыроватку). У 2009 годзе закончылася рэканструкцыя сыраробнага цэха, у выніку чаго павялічыліся  аб’ёмы перапрацоўкі малака, а таксама ўдасканаліліся яе метады. Між іншым, менавіта сыр сёння і займае найбольшую частку ў агульным аб’ёме вытворчасці — больш 75%.

Для развіцця вытворчасці і павелічэння экспартнага патэнцыялу значная частка прыбытку прадпрыемства ўкладваецца ў мадэрнізацыю вытворчых плошчаў. Як вынік — стабільна высокая якасць вырабляемай прадукцыі, што пацвярджаецца як адпаведнымі сертыфікатамі сістэмы ўпраўлення якасці, так і «гучнымі» ўзнагародамі ад арганізатараў шматлікіх айчынных і замежных конкурсаў, а таксама прызнаннем спажыўцоў.IMG_0040_2117

Сярод узнагарод апошніх гадоў: лаўрэат міжнароднай прэміі «Знак якасці» ў намінацыі «Лідар нацыянальнай эканомікі», медалі і дыпломы конкурсаў «Лепшыя тавары РБ», «ГУСТ», «Прадукт года», званне «Лідар галіны 2013» па суме чатырох паказчыкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, дыплом пераможцы конкурсу на саісканне прэміі аблвыканкама ў галіне якасці за дасягнутыя значныя вынікі і іншыя. Малочнаму камбінату неаднойчы прысуджалася першае месца і ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.

Марына Вакульская.

Мовай лічбаў

Аб’ёмы вытворчасці

1973 год:

сыр «Расійскі» — да 600 тон,

масла сметанковае — да 1000  тон,

казеін — да 100 тон.

 2014 год:

сыр сычужны — 7896 тон,

масла — 822 тоны,

сухое абястлушчанае малако — 127 тон,

сухая падсырная сыроватка — 3600 тон.

2 комментариев

  • Lady In Red

    А кто мне скажет, куда делись вкусные сыры типа «Сливочного» и «Александровского»? Практически все, что продается в магазинах есть невозможно — то кислые, то в соли вымоченные, причем это видно невооруженным взглядом. Да и брать тяжелый кусок кирпича без дырок желания нет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Lady In Red

    А кто мне скажет, куда делись вкусные сыры типа «Сливочного» и «Александровского»? Практически все, что продается в магазинах, есть невозможно — то кислые, то в соли вымоченные, причем это видно невооруженным взглядом. Да и брать тяжелый кусок кирпича без дырок желания нет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *