Среда, 20 октября 2021

Пружанский лён знают и в Китае

2 212

*да 75-годдзя раёна

ААТ «Пружанскі льнозавод» — адно з вядучых прадпрыемстваў пярвічнай апрацоўкі лёну ў Беларусі. І, напэўна, гэта адчувае кожны, хто хаця б адзін раз пабываў тут. Ні працы вучоных, ні кнігі, ні дакументальныя фільмы не могуць перадаць тых пачуццяў, калі знаёмішся з вытворчасцю.

У гады, крызісныя для льнаводства, прадпрыемству было зусім няпроста выжыць. Але працоўны калектыў на чале з яго дырэктарам М.С.Жогалам шукаў выйсце з гэтага становішча. Завод адным з першых у краіне пачаў вырошчваць лён уласнымі сіламі, стварыўшы механізаваны атрад. Пасяўныя плошчы штогод павялічваюцца. Цяпер яны складаюць 2,3 тысячы гектараў, што прыкладна на ўзроўні такой ільносеючай вобласці Расіі, як Валагодская. З увядзеннем у 2011 годзе цэха (па сутнасці, гэта новае прадпрыемства), аснашчанага сучасным абсталяванем замежнай вытворчасці, значна выраслі аб’ёмы выпускаемай прадукцыі. Так, летась было выраблена 4720 тон валакна, у тым ліку 1892 тоны — доўгага.Льнозавод_4766

Новая тэхніка з’явілася і на льняных палетках, шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Але гэта толькі першая чарга мадэрнізацыі завода. На перспектыву плануецца правесці другую — з рэканструкцыяй кацельні, старога цэха, рамонтам і эстэтызацыяй адміністрацыйна-бытавога корпуса.

На прадпрыемстве механізаваны практычна ўсе працэсы. Рулонны спосаб уборкі трасты дазваляе даставіць яе на перапрацоўку ў аптымальныя тэрміны. Для паскарэння вылежкі саломкі праводзіцца абарачэнне стужак, што павышае якасць і выхад валакна.

На палетках усё большае распаўсюджанне атрымліваюць сарты даўгунцу замежнай селекцыі, якія характарызуюцца больш высокім выхадам доўгага валакна. У апошнія гады на прадпрыемстве праводзіцца перадпасяўное азаніраванне насення лёну. Работа гэта вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з вучонымі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Прадукцыя льнозавода (доўгае і кароткае валакно, шпагат, упаковачная пасма, іголкапрабіўное палатно) карыстаецца попытам не толькі на ўнутраным рынку, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа (Расія, Літва, Кітай, Польшча, Украіна).IMG_1468_4467

Завод — адно з лепшых прадпрыемстваў краіны аналагічнага профілю, і невыпадкова на яго базе пастаянна праводзяцца рэспубліканскія семінары.

2014 год быў удалым для калектыву перапрацоўчага прадпрыемства: атрымана з аднаго гектара 20,9 цэнтнера валакна і нарыхтавана на сезон перапрацоўкі звыш 15 тысяч тон ільнотрасты. Такая ўраджайнасць валакна дасягнута ўпершыню за ўсю гісторыю завода.

Сёлета льнозаводу споўніцца сорак два гады. Для чалавека — гэта ўзрост росквіту і будаўніцтва новых планаў на далейшае жыццё. Тое ж самае датычыцца і прадпрыемства: калектыў ААТ «Пружанскі льнозавод» з аптымізмам глядзіць у будучыню.

На здымках: ветэраны завода Марыя Васільеўна Ляўчук  і Алена Фёдараўна Піліпчук; машынны парк сённяшняга льнозавода.

Мовай лічбаў

Вытворчаць ільновалакна ў 2014 годзе дасягнула 4720 тон (у тым ліку 1892 тоны доўгага).

Для параўнання: у 2004 годзе гэтыя лічбы складалі адпаведна 1229 і 397 тон, у 1981 г. — 574 і 170 тон.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *