Четверг, 15 апреля 2021

До 28 января можно поддержать голосованием в конкурсе юных вокалистов Светлану Голуб из СШ №3

3 028

Час ад часу на Пружанскім небасхіле талентаў з’яўляюцца новыя зорачкі. Можа, пакуль што яны ззяюць не вельмі ярка, але ўжо радуюць сваёй творчасцю жыхароў нашай малой радзімы. Як, напрыклад, Святлана Голуб. Вучаніца СШ №3 стала вядомай дзякуючы творчаму конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца-5”, у фінал якога трапіла па выніках кастынгу.Голуб Светлана

З самага ранняга дзяцінства Света марыла стаць спявачкай. А займацца спевамі пачала ўжо школьніцай. На сённяшні дзень ў рэпертуары юнай спявачкі даволі шмат песень такіх вядомых выканаўцаў, як Рэспубліка Паліна, Эльвіра Т, Анастасія Каменскіх, Аліна Гросу, Земфіра і многія іншыя.

Не абмінае Святлана і магчымасць паўдзельнічаць у розных музычных конкурсах. Калі ў мінулым годзе яна перашла з СШ №1 у 10 “А” клас СШ №3, то настаўніца англійскай мовы Яўгенія Мікалаеўна прапанавала ёй  з’ездзіць на кастынг “Звонкай раніцы”, які праходзіў у Жабінцы. Акрамя яе, у кастынгу ўдзельнічалі яшчэ тры дзяўчынкі з нашай школы:  Хрысціна Сапагова, Вольга Рабец і Ганна Зубкова.

Усяго кастынгі праходзілі ў 12 гарадах Беларусі, на іх з вялікай колькасці ўдзельнікаў выбралі 39 фіналістаў конкурсу. Сярод іх аказалася і Святлана Голуб. Цяпер дзяўчыну чакае фінал, які пройдзе з 10 па 28 студзеня ў нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

Пры жаданні любы пружанец можа паехаць у “Зубраня” і пахварэць за Свету, але прасцей аддаць ёй галасы праз  SMS-галасаванне. Для гэтага да 28 студзеня 2015 года трэба даслаць SMS-паведамленне з лічбамі “35” на кароткі нумар 7755. Кожны дзень вынікі гэтага галасавання падводзяцца і публікуюцца на сайце конкурсу, на якім, дарэчы, можна паглядзець і відэа выступлення пружанкі.

Уладзіслаў Шпарла, вучань 10 класа СШ №3 г. Пружаны.

4 комментариев

  • Спали Мухи

    Синпатишная … 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Read_RB

    Спали Мухи, раз она синпатишная, то проголосуйте за Свету Голуб и все-все-все, кто читает эту статью. У неё только 17 СМС, в то время как десяти лидерам СМС-голосования начисляются дополнительные баллы. У того человека, который на 10-м месте — 104 СМС-ки на данный момент. Пружанцы, где Ваша активность?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Отправил.. Удачи на конкурсе!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *