Незвычайнае кафэ адкрылася ў вёсцы Крыніца.
Па ідэі, прапанаванай старшынёй райспажыўтаварыства Д.П.Карпеем, капітальны рамонт памяшкання былой сталоўкі поўнасцю змяніў яе інтэр‘ер. Цяпер наведвальнікі кафэ нібыта вяртаюцца ў гады Савецкага Саюза: пра мінулую эпоху нагадвае афармленне асноўнага і банкетнага залаў.
Адразу кідаюцца ў вочы сцягі і гербы ўсіх саюзных рэспублік СССР, а замест пано на сценах — старонкі газет «Правда» і «Известия», якія чыталі практычна ў кожнай савецкай сям’і. Нават на стэлажы са спіртнымі напоямі красуецца лозунг, які памятае кожны, хто жыў у Савецкім Саюзе, — «Цвярозасць — норма жыцця».
Такую ідэю падказала блізкасць да Крыніцы гістарычнай мясціны савецкай эпохі — рэзідэнцыі ў Віскулях, дзе ў 1991-м была падпісана дамова аб ліквідацыі вялікай краіны. Гэты момант увасоблены на фотаздымку ў банкетнай зале. Сама зала аформлена ў стылі паляўнічай сядзібы, але побач з паляўнічымі трафеямі тут вісяць партрэты правадыроў і генеральных сакратароў КПСС.
Адзінае, што не ўдалося перанесці з савецкай эпохі, гэта нізкія цэны і… такі ж нізкі ўзровень абслугоўвання. Аднак засмучэнне ад страты першага кампенсуецца высокім узроўнем другога.
Алег СІДАРЭНКА, фота аўтара.
«Цяпер наведвальнікі кафэ нібыта вяртаюцца ў гады Савецкага Саюза» +50 к жэланию выпиць ))))
Рейтинг комментария:
0
0
Виталий, посмотрите на плакаты 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
Жах і толькі…
Некалі народ праклінаў гэтыя камуністычныя ідэалы, а зараз успамінае з настальгіяй, як нешта прыемнае. У суседняй Латвіі камуністычная сымволіка ўспрымаецца як недапушчальная і нават патрапіла пад забарону (аналагічна з фашысцкай). Нажаль, застаецца спадзявацца, што яно будзе эканамічна неэфектыўным і закроецца. Аднак чаму не мажліва было «зарыгінальнічаць» па-іншаму і адкрыць, напрыклад, кавярню у беларускім стылі(з арнаментам, ручнікамі т г.д.). Усё-такі побач Пушча, і гэта больш асацыюецца з Беларуссю, а не з СССР(як пракаментавана ў навіне). Да і аграэкатурызм развіваць трэба. Цікава, што падобнае зараз у нас амаль не сустрэнеш, а варожая ідэалогія навязваецца адусюль.
Рейтинг комментария:
0
0
совки ностальгируют
Рейтинг комментария:
0
0
Очень оргинально. Собрать весь хлам со складов, безвкусно все развесить, поставить дешевую мебель и назвать это оригинальным кафе. Кстати, если бы не плакаты, то это заведение я бы не отличил от современных заведений общепита райпо.
Рейтинг комментария:
0
0
Я б маханул тут:)
Рейтинг комментария:
0
0
капитальный ремонт????)))) да такое ощущение что последний посетитель был здесь именно в 1990 году и после него ничего не менялось))
Рейтинг комментария:
0
0
а последнее фото что-то напоминает малый зал райисполкома))))))))
Рейтинг комментария:
0
0
Оригинальным способом решили вопрос с необходимостью делать ремонт. Не получилось. Не понимаю, почему всё государственное так убого?
Рейтинг комментария:
0
0