Суббота, 10 апреля 2021

На браконьерстве попался работник лесхоза

1 276

Пра выпадак браканьерства, выяўлены на тэрыторыі Пружаншчыны, расказаў дзяржаўны інспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Ліш: «Работнікам нашага ведамства быў затрыманы супрацоўнік мясцовага лясгаса, які перавозіў у багажніку тушу дзіка. Дакументаў ні на здабычу, ні на транспарціроўку ў яго не аказалася. Акрамя таго, парушальнік спрабаваў уцячы, не падпарадкаваўшыся патрабаванню аб спыненні, але, не справіўшыся з кіраваннем аўто, з’ехаў у кювет».1-brakonery

Пры сабе ў браканьера знайшлі карабін з прыборам начнога бачання і патроны.

Наколькі жорсткім будзе пакаранне, вырашыць суд. Безумоўна адно: згодна з новым заканадаўствам, якое пачало дзейнічаць з 17 лістапада, мужчыне давядзецца адказваць за свой учынак па Крымінальным кодэксе РБ.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *