Пятница, 4 декабря 2020

Директор ДЮСШ №1: мечта живет в учениках

2 999

Нядаўна ў абедзвюх дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах горада Пружаны змянілася кіраўніцтва. Дырэктарам ДЮСШ №1 прызначаны Ю.М.Цюшкевіч. Ён з задавальненнем згадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.IMG_6430_1090

— Юрый Мікалаевіч, што на сённяшні дзень уяўляе спартыўная школа, якую Вы ўзначальваеце?

— У нас навучаецца  больш 400 дзяцей і працуюць 10 трэнераў. Два з іх з’яўляюцца сумяшчальнікамі. Развіваем такія віды спорту, як лёгкая атлетыка, футбол і валейбол.

— Якая асноўная задача дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на сучасным этапе?

— Як і раней, мы павінны прыцягваць дзяцей да заняткаў фізкультурай і спортам, выяўляць сярод іх найбольш здольных і перадаваць іх у вучылішчы алімпійскага рэзерву і каманды майстроў.

— Ці не здаецца Вам, што ў Пружанах культывуецца зашмат відаў спорту і ўзнікаюць цяжкасці з наборам дзяцей у спартыўныя школы?

— На мой погляд, неабходна развіваць тыя віды, якія  маюць даўнія традыцыі. Вядома, што ў сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй мы адчуваем пэўныя цяжкасці з наборам навучэнцаў і, перш чым адкрываць новыя секцыі, трэба добра падумаць. А з другога боку вучні і бацькі маюць магчымасць разам выбіраць віды спорту на свой густ.

— Вы праводзіце просты набор ці адбор навучэнцаў?

— У ідэале, вядома, павінен быць адбор па здольнасцях. На жаль, так не заўсёды атрымліваецца. Але самае галоўнае, каб у вучня было жаданне займацца тым або іншым відам спорту.

— Юрый Мікалаевіч, а наколькі вясковыя дзеці маюць магчымасць займацца любімым відам спорту?

— Нашы трэнеры працуюць у Лінове, Шарашове, Новых Засімавічах. Хутка будуць і ў Ружанах.

— Вам бліжэй футбол. Як бы Вы ацанілі тую базу, якая створана для заняткаў гэтым відам спорту ў раёне?

— База для заняткаў футболам неблагая, можа, нават і лепшая, чым у некаторых раёнах вобласці. Але важна правільна ёю карыстацца, каб была адпаведная аддача і вынік.

— Пружанская футбольная каманда сёлета не ўдзельнічала ў першынстве вобласці. Напэўна, гэта ненармальна і чаму так здарылася?

— ФК «Пружаны» пад кіраўніцтвам М.В.Папко тройчы станавіўся чэмпіёнам вобласці і аднойчы рэспублікі сярод аматарскіх каманд. Мы не павінны страціць такую самабытную каманду і абавязаны выправіць становішча. Прычына ўсяго гэтага ляжыць на паверхні. Увесь час, з моманту адкрыцця аддзялення футбола, тут працавала толькі адзін трэнер Алена Адамчук, і мы павінны ёй падзякаваць за гэта. Вядома, што адзін трэнер фізічна не мог займацца з усімі ўзроставымі групамі. Вучоба завяршалася ў пятнаццацігадовым узросце. І гэтыя хлопцы па сутнасці ўжо завязвалі з футболам.

З гэтага навучальнага года ў нас з футбалістамі працуюць чатыры трэнеры. Адноўлена група юнакоў 1998-1999 гадоў нараджэння, якая і павінна скласці ў будучым касцяк ФК «Пружаны». А ўвогуле самым юным футбалістам, якія займаюцца ў нашай школе, па 6-7 гадоў.

Калі працаваць на перспектыву, то ў нас павінна быць створана футбольная піраміда, аснову якой складаюць групы пачатковай падрыхтоўкі і вучэбна-трэ-ніровачныя. Таксама нашы выхаванцы павінны браць удзел у першынстве вобласці, а дзве каманды юнакоў 2000-2001 і 1998-1999 гадоў нараджэння будуць выступаць у чэмпіянаце рэспублікі. Потым гэтыя хлопцы будуць гуляць за ФК «Пружаны» ў чэмпіянаце вобласці або рэспублікі ў другой лізе.

— Але, каб ажыццявіць гэтыя планы, патрэбны немалыя грашовыя сродкі?

—Удзел каманды ў чэмпіянаце вобласці( гэта ж  аматарскі ўзровень) патрабуе не такіх ужо вялікіх выдаткаў. Па нашых падліках, для ўдзелу ФК «Пружаны» ў першынстве неабходна каля 100 мільёнаў рублёў. Разлічваем таксама на дапамогу фундатараў, якія неабыякавыя да футбола.

— Юрый Мікалаевіч, а як Вы апынуліся ў Пружанах?

— Трапіў сюды па запрашэнні старшыні райвыканкама Міхаіла Мікалаевіча Серкова.

— Аб чым марылі ў дзяцінстве?

— Марыў выступаць за каманду «Дынама»(Мінск).

— Каго з футбалістаў лічылі сваім кумірам?

— Такіх было двое — гэта Мішэль Плаціні і Дыега Марадона.

— Юрый Мікалаевіч, а цяпер ёсць у Вас любімая каманда?

— Сачу за тымі камандамі, дзе гуляюць мае выхаванцы, а іх цяпер нямала.

— Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе.

— Нарадзіўся ў Бярозе ў 1971 годзе. Закончыў факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педінстытута, а потым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыяльнасці трэнер па футболе. Маю трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Б». Жонка працуе настаўніцай, дачка — студэнтка.

Футбольны клуб «Будаўнік», начальнікам якога я быў, у 1995 годзе выйшаў у першую лігу чэмпіянату рэспублікі. Праз два гады ўжо ФК «Бяроза» заняў чацвёртае месца ў першай лізе. Дарэчы, за гэту каманду я выступаў і быў адначасова яе начальнікам.

Працуючы футбольным трэнерам у бярозаўскай ДЮСШ падрыхтаваў выхаванцаў, імёны якіх цяпер вядомы ў футбольным свеце краіны.

Гэта Арцём Салавей («Нёман» Гродна), які выступаў у складзе зборнай Беларусі на Алімпійскій гульнях у Лондане. Яго брат Андрэй з’яўляецца футбалістам брэсцкага «Дынама», Ілья Калпачук — мікашэвіцкага «Граніта», Дзмітрый Герман — мазырскай «Славіі», Максім Чыж — «Бярозы-2010», Віталь Шуляк — ФК «Слонім», Павел Сідарук — ФК «Кобрын», Міхаіл Тупалаў — «Шахцёр»(Салігорск), Максім Хутко — асноўны варатар дубліруючага складу мінскага «Дынама».

Як бачыце, мая дзіцячая мара не збылася, але яна жыве ў вучнях, якімі я ганаруся і сачу за іх выступленнем на футбольных палях.

Нягледзячы на тое, што я, былы футбаліст, адказваю за развіццё ў спартыўнай школе трох відаў спорту, прыкладу ўсе намаганні, каб імёны нашых спартсменаў гучалі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Для гэтага ў Пружанах створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Гутарыў Мікола Архуцік.

2 комментариев

  • Алекс

    Нам мало знакомы эти березовские дела…………но кто в эти Пружаны успешный поедет?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • mukh666

    ладно тут человек хоть в отрасли работал…. а что же сказать про так называемого «главного» спортсмена С.Н.Щипанова???? толще него в райисполкоме, наверное и нету никого??? )))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *