Среда, 26 сентября 2018

Главные штрафные даты для охотников и рыболовов

1 984

Аматарам палявання і рыбаловам належыць запомніць галоўныя «штрафныя» даты сезону.
Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 2010 год Міжнародным годам экалагічнай разнастайнасці. У сувязі з гэтым вясенні і наступны летні сезон папоўніўся для паляўнічых і рыбаловаў вялікай колькасцю забароненых дат. Іх карысна запомніць, каб незнарок не паплаціцца штрафам за сваё «хобі» ў забаронны час.

Такім чынам:
*з 1 да 31 сакавіка дзейнічае забарона на лоўлю шчупака;
*з 1 красавіка да 30 мая ў сувязі з нерастам абмежавана лоўля ўсіх відаў рыб;
*з 1 красавіка да 15 чэрвеня нельга лавіць прэснаводных крэветак.
*Крыху пазней, з 1 чэрвеня да 1 ліпеня, будзе ўведзена забарона на лоўлю сома звычайнага;
*да 15 ліпеня нельга лавіць вузкапалых ракаў.
Тыя, хто парушыў гэтыя забароны, будзе несці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

А ВОСЬ КАЛЯНДАР ДАЗВОЛЕНЫХ ДАТ ПАЛЯВАННЯ:
* з 13 сакавіка да 9 мая — вясенні сезон палявання на пералётных гусей;
* з 3 красавіка да 9 мая будзе афіцыйна дазволена паляваць на селезняў водаплаўных птушак і вальдшнэпа;
* з 20 сакавіка да 10 мая — на глушца і цецерука;
* з 15 мая да 30 верасня — на дзіка і казулю еўрапейскую.

Один комментарий

  • *з 1 красавіка да 30 мая ў сувязі з нерастам абмежавана лоўля ўсіх відаў рыб:
    (вось тут трэба дадаць)
    — АКРКМЯ СОРНЫХ, Ёрш, Бычкі, Колюшка і проч якіх занадта многа. Таксама дазваляецца лавіць на адну вуду, ці адзін спіненг з адным паплаўком, кручком ці тройніком.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *