Понедельник, 30 ноября 2020

Результат обгона возле Шеней: трое погибших, двое раненых

2 463

Вечарам 26 снежня жудасная аварыя з гібеллю трох чалавек здарылася каля вёскі Шані. Жыхар г.Камянец, кіруючы аўтамабілем Аўдзі, вырашыў абагнаць ідучы папераду транспарт. Не пераканаўся ў адсутнасці сустрэчных аўтамабіляў і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з Шэўрале Каптыва, у якім ехалі супругі з Масквы.P1000088
Лабавы ўдар быў такой сілы, што легкавікі ператварыліся ў груду металалому, у якой на месцы аварыі загінулі адразу трое пасажыраў Аудзі, якім споўнілася толькі па 18-20 гадоў. Іх 22-гадовы вадзіцель, а таксама 41-гадовая пасажырка з Шэўрале шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі. P1000074Прычыны і ўсе абставіны аварыі высвятляюцца, зараз вядома, што вадзіцель Аўдзі атрымаў вадзіцельскае пасведчанне за месяц да трагедыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *