Вторник, 20 февраля 2018

Лесничая Михалинского лесничества Людмила Макаревич покорила австрийские Альпы

1 155

ЛЯСНІЧАЯ Міхалінскага лясніцтва Людміла Макарэвіч неаднойчы ўдзельнічала ў рознага рангу лыжных спаборніцтвах. І прывозіла з іх нямала ўзнагарод, чым уславіла родны лясгас далёка за межамі раёна. Таму сёлета тут ніхто не здзівіўся, калі жанчына атрымала запрашэнне на 42-ія еўрапейскія лясныя лыжныя гонкі ў Аўстрыю. Па вяртанні яна ахвотна падзялілася сваімі ўражаннямі з карэспандэнтамі «Раённых будняў».

— Людміла Андрэеўна, кажуць, што першыя ўражанні найбольш яркія. Чым вас сустрэла Аўстрыя, як толькі перасяклі граніцу?

— Гарамі, пакрытымі снегам, і снегападам. Я глядзела ў акно аўтобуса і думала, што недзе сярод гэтых вяршынь знаходзіцца траса, якую трэба будзе абавязкова пакарыць.

Вы прадстаўлялі беларускую дэлегацыю?

— Усяго ў складзе беларускай каманды было 22 чалавекі. Я адна ў ёй ад Брэсцкай вобласці. Адказнасць, самі разумееце, была вельмі вялікая.

Вы мелі магчымасць пазнаёміцца з Аўстрыяй?

— Нас размясцілі ў гасцінічным комплексе турыстычнага гарадка Рамзау на вышыні 1300 кіламетраў над узроўнем мора. Вышыня пачала адчувацца літаральна з першага дня: падняўся ціск, балелі галава і вушы. Пры ўсім гэтым трэба было рыхтавацца да прадстаячых спаборніцтваў. Трэніравацца ўзяліся на наступны ж дзень. А адразу па прыездзе нас павезлі на экскурсію. Варта адзначыць, што палітыка ўрада Аўстрыі ў адносінах да навакольнага асяроддзя, тое, што робіцца ў гэтым накірунку ў заказніку, побач з якім праходзілі спаборніцтвы, значна ўзвысілі ў нашых вачах аўстрыйцаў. Тут з дзяцінства прапагандуецца культ здаровага ладу жыцця менавіта праз лыжны спорт. І гэта не дзіўна для краіны, дзе з верасня па красавік ляжыць снег. Дарэчы, усе экскурсіі праводзіліся толькі ў суправаджэнні вопытных праваднікоў: была вялікая небяспека сыходу снежных лавін. Дарэчы, рэкамендуем стальные двери мультилок. Мы наведалі касцёл у гарах, Музей кнігі… З задавальненнем паслухалі, як аўстрыйцы змагаюцца за чысціню сваіх рэк і вядуць улік звяроў. Па дарозе любаваліся прыгожымі фермерскімі сядзібамі… Безумоўна, было вельмі цікава. Але ўсе мы жылі прадстаячымі спаборніцтвамі.

Раскажыце, як яны праходзілі.

— Стаяла задача прайсці дыстанцыю ў пяць кіламетраў (2,5 км пад’ём на гару стылем «канёк» і столькі ж — класічны спуск). У спаборніцтвах удзельнічалі паўтары тысячы лыжнікаў з 22 краін Еўропы. Прычым самага рознага ўзросту: ад 10 да 84 гадоў.

Як праявіла сябе беларуская каманда?

— Хачу перш за ўсё адзначыць Альбіну Паўлаўну Шарапаву з Магілёўскай вобласці, якая ва ўзроставай групе 65—70 гадоў заваявала два залатыя медалі. У групе 30—40 гадоў у дзесятку лепшых таксама ўвайшлі беларусы. Я аказалася ў сярэдзіне: 21-ай з 40 удзельніц майго ўзросту. Трэба адзначыць, што беларуская каманда выдзялялася аднолькава прыгожай бела-чырвонай экіпіроўкай. Куды б ні прыходзілі, усюды нас прыветна, па-сяброўску віталі.

Напэўна, былі цікавыя сустрэчы і знаёмствы?

—Безумоўна! Запомніўся мужчына на выгляд гадоў за 60 і вагой больш чым у 150 кілаграмаў. Мы з сяброўкамі нават паспрачаліся: пройдзе ён ці не належныя дзесяць кіламетраў? І са шчырай радасцю віталі экстравагантнага лыжніка на фінішы. Ён прыветна ўсміхаўся, хаця ўвесь твар быў падрапаны і змазаны ёдам. Відаць, лыжня далася чалавеку нялёгка…

Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *