На абласным конкурсе сярод кандытараў, афіцыянтаў і повараў работнікі Пружанскага райспажыўтаварыства заваявалі «бронзу».
Выпрабаванні, як расказвае дырэктар філіяла «Прадтавары» Т.А.Жук, былі даволі сур’ёзныя. Сфарміравалі каманду з трох кандытараў — Кацярыны Прытульчык, Ніны Ліпіч, Юліі Кульгаўчук і повара Аксаны Цюшкевіч.
Дзяўчатам давялося прадэманстраваць не толькі свае здольнасці ў прыгатаванні салодкіх або смажаных страў, але і праявіць эрудыцыю, веданне тэхналагічных тонкасцей і многага іншага. У выніку Аксана Цюшкевіч сярод повараў, а Кацярына Прытульчык сярод кандытараў занялі трэція месцы. Да таго ж Аксана ў намінацыі «фігурная рэзка агародніны» была прызнана «майстрам карвінгу», а Кацярына дадаткова адзначана спецыяльным прызам як самы малады спецыяліст.
Алег Сідарэнка.
На здымку: Кацярына Прытульчык і Аксана Цюшкевіч з дыпломамі.
Фота аўтара.
симпотичный кондитер)
Рейтинг комментария:
0
0
СимпАтичный… От слова — симпАтия… А не от слова пОтная… 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
ахахах.. и правда)получилось что от слова симпОтная)спасибо что обратили внимание на ошибку)
Рейтинг комментария:
0
0