Среда, 2 декабря 2020

Каплице Святого Казимира нужна срочная помощь

2 271

Пружаншчына — край з багатай гістарычнай спадчынай, частка якой неапраўдана абдзелена ўвагай.

У канцы XVIII стагоддзя ў мястэчку Ружаны насупраць палацавага комплексу з паўночнага боку на штучна створаным узвышшы (сёння — на могілках) была ўзведзена капліца Святога Казіміра, ініцыятарам і спонсарам будаўніцтва якой выступіў Аляксандр Міхал Сапега. Па задуме архітэктара капліца дапоўніла комплекс базыльянскага манастыра. Каменнае збудаванне з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і невысокім дахам эпохі класіцызму вылучаецца ляпнымі архітэктурнымі дэталямі фасадаў і інтэр’еру. Святы Казімір, імем якога была названа капліца, названы заступнікам пасёлка.каплица

«Раёнка» ўжо звяртала ўвагу на праблему капліцы: сёння яна не функцыянуе, будынак, які ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць, патрабуе кансервацыі. Нядаўна тут пачаў развальвацца дах. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзіць работу па аднаўленні даху на гэтым гістарычным помніку. Сабраных сродкаў недастаткова для правядзення паўнацэнных работ — не хапае 3 мільёны рублёў. І сёння, як ніколі, дарэчы будзе дапамога і непасрэдны ўдзел людзей, неабыякавых да гістарычнай спадчыны.

Падоўжыць жыццё капліцы можна, ахвяраваўшы грошы на яе рэстаўрацыю. З гэтай мэтай Пружанскім КУВП «Камунальнік» адкрыты дабрачынны рахунак — р/р № 3132000000009 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Кобрын, УНП 200026656 з пазнакай «На рэстаўрацыю капліцы ў Ружанах».

4 комментариев

  • Zmicier

    полноценных — паўнавартасных

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Zmicier

    Вось вы, журналісты «Раённых Будняў», паспрабавалі б хаця б дзеля эксперыменту кінуць нават сімвалічную суму на гэты рахунак і адпісаліся б ці змаглі гэта зрабіць ці не.

    Я тры разы на працягу апошняга года спрабаваў пералічыць праз аддзяленне Беларусбанку ў Мінску — як выдавала праграма памылку «На гэты рахунак грошы не могуць быць пералічаны», так і выдае да сёняшняга дня.

    Атрымалася пералічыць грошы праз інтэрнэт-банкінг — спадзяюся што яны дойдуць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юрий О

    Ох уж этот бюрократизм. Любое благое начинание может загубить. Интересно, а жители Ружан вообще в курсе, что «Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзіць работу па аднаўленні даху на гэтым гістарычным помніку.» в их родном городе ? Три миллиона — даа — суммище :-), для администации. Если без чиновников, и по Райкину,то 100 человек — да по 30000 р. — большие деньги получаются!… Я за то, чтобы — помогать всем миром, но неужели не найти 100 жителей, любящих и преданных своим Ружанам? Я думаю «Адзелу…» это сильно и не надо.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сергей

    Ну а где те деньги которые наворовал директор Ружаны-Агро Харута В.В.? Там хватило бы на полное востановление каплицы до первоначального вида и еще на много чего.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *