Вторник, 1 декабря 2020

«Клуб счастливых людей» ждет Вас каждую среду

2 993

Кожны чалавек вырашае свае праблемы па-свойму: хтосьці плача, хтосьці сварыцца, хтосьці замыкаецца ў сабе і не бачыць выйсця з сітуацыі. А хтосьці навучыўся ісці па жыцці лёгка, здабываючы вопыт са сваіх памылак.

У Палацы культуры ёсць «Клуб шчаслівых людзей», дзе мы дзелімся радасцямі і смуткам, дапамагаем адно аднаму глядзець на праблемы з боку і выйсці з іх пераможцамі.schastlivy-e-lyudi2

Мы арганізуем сустрэчы з цікавымі, захопленымі людзьмі, праводзім аўдыя-трэнінгі мудрых настаўнікаў і трэнераў поспеху. Плануем праводзіць экскурсіі, ствараць групы па інтарэсах, развіваць сваю дзейнасць у розных накірунках.

Пасяджэнні «Клуба шчаслівых людзей» праводзяцца кожную сераду ў 19.30 гадзін у Палацы культуры. Чакаем нераўнадушных, добрых і пазітыўных людзей, якія хочуць быць шчаслівымі і ісці па жыцці з адкрытай душой.

Аксана Кавалевіч.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *