Вторник, 20 февраля 2018

Каковы правила установки спутниковых антенн?

1 515

На гэтым тыдні ў рэдакцыю паступіла некалькі падобных пытанняў ад чытачоў «раёнкі». Сапраўды, на працягу апошніх некалькіх месяцаў кабельныя аператары транслююць новыя тэлеканалы. Пэўная колькасць пружанцаў незадаволена імі, што прымушае шукаць іншыя шляхі атрымання тэлесігналу па сваім выбары. Такія магчымасці дае спадарожнікавае тэлебачанне. Але калі ўладальнікі прыватных дамоў могуць скарыстацца ім без праблем, то для жыльцоў шматпавярховай забудовы, у адпаведнасці  з пастановай №384 Саўміна РБ, прадугледжаны асаблівыя правілы ўстаноўкі «талерак».спутник

Як расказаў галоўны архітэктар раёна Аляксандр Генадзьевіч Глушко, неабходна выканаць наступны алгарытм дазваляльнай працэдуры.

ä Рыхтуецца заява ў выканкам на атрыманне дазволу на ўстаноўку спадарожнікавай антэны з прадастаўленнем пашпарта або іншага дакумента, які засведчвае асобу (для фізічных асоб), тэхнічнага пашпарта і дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, план-схему фрагмента даху або фасада жылога дома з указаннем месцазнаходжання ўстанаўліваемай канструкцыі. (План-схема павінна вырабляцца праектнай арганізацыяй).

ä Прадстаўнікамі ЖКГ праводзіцца абследаванне фасада (вонкавых сцен) або даху шматкватэрнага дома, на падставе якога складаецца акт тэхнічнага агляду, у якім прыводзяцца звесткі аб тэхнічным стане фасада або даху.

***

Падставы для адмовы ў дазволе ўстаноўкі інжынернага абсталявання:

— падрыхтоўка дакументаў не ў поўным аб’ёме або з няправільнымі звесткамі;

— парушэнне ў выніку ўстаноўкі інжынернага абсталявання рэжыму функцыянавання інжынерных сістэм і інжынерна-тэхнічнага абсталявання жылога дома або асобных памяшканняў;

— павелічэнне ў выніку ўстаноўкі дапушчальных разліковых інжынерных нагрузак на фасад або дах;

— зніжэнне эксплуатацыйнай прыдатнасці жылога дома і ўзнікненне пагрозы абвальвання яго канструкцый;

— забарона мясцовым выканаўчым і распарадчым органам для дамоў, занесеных у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама на тых фасадах, якія выходзяць на галоўныя вуліцы і плошчы.

Адмова ў дазволе ўстаноўкі інжынернага абсталявання можа быць абскарджана ініцыятарам у вышэйстаячы орган і (або) у суд.  Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне 2-12-61.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

 

3 комментариев

  • Andrewamg

    Напишите просто что это один из 100 относительно честных способов как содрать еще денег для самизнаетекого.Ведь стоимость этих бумажек больше самой антенны.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    дайце грошай нишчым на ачырыдной мэрсэдес

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • иван

    Беларусь обязалась обеспечивать право граждан на свободный доступ к информации. Власти в Минске тоже пытались поиметь с горожан за установку спутниковой антенны: сочинили постановление и распространили по ЖЭСам. Народ скопировал это постановление и отправил в Представительство ООН в Минске (есть такое в центре столицы). После официального запроса из Представительства филькину грамоту тихонько отменили и дали ответ , что в данном вопросе нарушение прав граждан устранено. Не удивлюсь, если обратиться в ЖЭС по поводу установки тарелки , то и сегодня начальник сошлется на какую-нибудь грамоту. Полагаю, что крепить тарелку на не принадлежащее Вам сооружение, постройку и т.п. следует разумно договорившись с владельцем . Например, в коммунальной собственности обязаны выделить место (на крыше, южной стороне дома) для установки спутниковых антенн.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *