Вторник, 16 октября 2018

Шоколадное масло и два вида сыра от Пружанского молочного комбината высоко оценены на международной выставке «Продэкспо-2014»

1 270

Жаданне прыняць удзел у ХХ міжнароднай выставе «Прадэкспа-2014», якая праходзіла ў Мінску з 11 па 14 лістапада, выказалі прадпрыемствы з 12 краін свету. Сярод беларускіх — ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

На «Prod UP`14» пружанцы прадаставілі два віды сыру, але асноўны акцэнт быў зроблены на масла. У выніку праз пляцоўку пружанцаў прайшло нямала цікаўных, у тым ліку патэнцыяльных партнёраў.щедрая масленица

Прадукцыю ацэньвала не толькі прафесійнае журы, але і спажыўцы, якія прынялі ўдзел адразу ў двух конкурсах-дэгустацыях у якасці экспертаў. Прычым меркаванне апошніх ацэньвалася як больш важкае. Пружанскія сыраробы сёння могуць смела гаварыць: «Мы — лепшыя ў Беларусі!». Паколькі па выніках і народнага галасавання, і прафесійнай адзнакі сыр «Шангвей» з грыбамі шыітаке ацанілі як самы смачны ў сваёй катэгорыі, аддаўшы яму першае месца. Другія месцы атрымалі сыр «Мааздам дэ Люкс» і шакаладнае масла.

Падчас «сляпой» дэгустацыі ў рамках конкурсу «Чэмпіён смаку» пружанскае масла (а на ўдзел у конкурсе малочны камбінат заявіў адразу тры яго віды) ізноў было прызнана лепшым узорам прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Пераважная большасць галасоў была аддадзена маслу «Шакаладнаму» пад брэндам «Шчодрая масленіца». Масла «Салодкасметанковае» ў катэгорыі вышэй 82% тлустасці набрала другую колькасць галасоў. Сярод лепшых у катэгорыі масла тлустасцю вышэй 72% ізноў жа апынулася прадукцыя пружанцаў: «Аматарскаму» аддалі трэцяе месца.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *