Понедельник, 22 октября 2018

Почему нас не становится больше?

1 529

На чарговым пасяджэнні райвыканкама было абмеркавана пытанне аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі рэгіянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі  Брэсцкай вобласці на 2011 – 2015 гады ў нашым раёне.

Варта адзначыць, што рэалізацыя намечаных мерапрыемстваў садзейнічала паляпшэнню асноўных дэмаграфічных паказчыкаў і дазволіла дасягнуць у 2013 годзе чакаемых вынікаў. Напрыклад, натуральнае выбыццё насельніцтва раёна зменшылася з 6,9 на 1000 чалавек насельніцтва ў 2012 годзе да 5,4 у 2013годзе. А калі браць нараджальнасць, дык летась яна павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 8,7 працэнта, а за 9 месяцаў сёлетняга года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2013г. – на 1,1 працэнта. Нараджальнасць павялічылася ў Ружанскім пассавеце (на 29,4%), Шчарчоўскім сельсавеце (у 1,6 раза), Мокраўскім сельсавеце (на 12,1%), Вялікасельскім сельсавеце (на 8,3%), Сухопальскім сельсавеце (на 23,5%), Хараўскім сельсавеце (на 6,9%), Ліноўскім сельсавеце (на 19,2%), Шаняўскім сельсавеце (на 27,8%).

Адначасова з гэтым у 2013г. у цэлым па раёне знізілася на 3,3% смяротнасць у параўнанні з папярэднім годам. Менш людзей памерла летась у Ружанскім  і Шарашоўскім пассаветах, Вялікасельскім, Ліноў-скім і Сухопальскім сельсаветах.

На жаль, як сведчыць аналіз паказчыкаў за 9 месяцаў сёлетнягя года, станоўчую тэндэнцыю са смяротнасцю насель-ніцтва наўрад ці ўдасца захаваць: у цэлым па раёне колькасць памерлых да адпаведнага перыяду мінулага года пакуль складае 102,7%.

Безумоўна, на дэмаграфічную сітуацыю ў значнай меры ўплывае планаванне сям’і, атмасфера ў сямейных адносінах, зацікаўленасць у павелічэнні колькасці членаў сям’і, падтрымка дзяржавы і грамадства маладых сем’яў. Тут варта адзначыць, што ў 2013 годзе сітуацыя ў працэсе фарміравання сямейных адносін некалькі палепшылася: колькасць шлюбаў павялічылася, колькасць разводаў зменшылася на 17,4 працэнта. Калі ў 2012 годзе на 100 шлюбаў прыходзілася 43 скасаванні іх, то ў мінулым годзе – 35 разводаў.

Сацыяльна-эканамічная падтрымка насельніцтва найперш прадугледжвае забяспечанасць стабільнай работай, рост заработнай платы, будаўніцтва жылля, даступнасць аховы здароўя, сістэму сацыяльных дапамог, гарантый і льгот. У раёне прымаюцца значныя меры па забеспячэнні занятасці насельніцтва. За чатыры апошнія гады створана 1836 новых рабочых месцаў. Пазітыўная дынаміка попыту на рабочую сілу садзейнічала зніжэнню сярэдняй працягласці беспрацоўя да 2,2 месяца, перыяд працаўладкавання склаў 1,6 месяца. Зніжана напружанасць па працаўладкаванні жанчын і моладзі.

Сістэма сацыяльных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, уключае ў сябе выплаты ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзіцяці, аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, у тым ліку забеспячэнне бясплатным харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця. Напрыклад, за 9 месяцаў гэтага года дапамогі па догляду  выплачаны на 119 дзяцей на агульную суму 5,5 мільярда рублёў. Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі за 2013 год  і 9 месяцаў сёлетняга года (без уліку дзіцячага харчавання) 1603 чалавекі на суму 2,8 млрд рублёў.

У мэтах прапаганды сямейных каштоўнасцей і традыцый  сёлета праведзены раённы агляд-конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”, наладжаны рэгулярныя ўшаноўванні сямейных пар- юбіляраў і  доўгажыхароў, для тых, хто аказаўся ў цяжкім матэрыльным становішчы, аказваецца гуманітарная дапамога.

У раёне праводзіцца работа па паслядоўным паляпшэнні стану здароўя насельніцтва і павелічэнні чакаемай працягласці жыцця. На дыспансерным назіранні знаходзяцца ўсе хворыя на цукровы дыябет. За кошт бюджэту яны забяспечваюцца інсулінам і іншымі прэпаратамі. З мэтай прафілактыкі  і ранняй дыягностыкі парушэнняў стану здароўя у дзяцей і падлеткаў кожны год праводзіцца дыспансерызацыя  дзіцячага насельніцтва (ахоплена 100%).

На пасяджэнні была адзначана і важная роля служб, дзейнасць якіх звязана з захаваннем тэхнікі бяспекі, недапушчэннем дарожна-транспартных аварый, няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Аднак у раёне робіцца яшчэ далёка не ўсё, каб рэгіён станавіўся  больш прыцягальным для прыезджых, а гэта напрамую звязана з ростам заработнай платы, умовамі працы і адпачынку. На жаль, вось ужо працяглы час Пружаншчыну пакідае штогод больш людзей, чым прыязджае. Толькі за 9 месяцаў гэтага года міграцыйнае памяншэнне колькасці насельніцтва склала 233 чалавекі, а летась у параўнанні з 2012 годам колькасць людзей працаздольнага ўзросту зменшылася на 600 чалавек, або на 2,2%.

У прынятым рашэнні  райвыканкамам намечаны канкрэтныя меры, выкананне якіх станоўча паўплывае  на паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў раёна.

 

3 комментариев

  • Евгений

    Потому что рожают только смельчаки, чьи родители однажды пользовались льготами государства и научили приемам лизательно-бегательного добивательства всевозможных льгот от властей. Кстати, потом они родят троих, получат квартиру бесплатную и будут учить своих детей тем же приемам)Простому человеку, например молодому специалисту, просто нереально заводить семью. Но «чарку и скварку», «дизельный пассат» и «абы не было вайны» по прежнему основные девизы стабилов и неудачников, которые никогда не скажут что хотят большего.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Олеся

    Очень много сложностей у молодых семей и у молодых специалистов, но Вы слишком категоричны Евгений.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *