Понедельник, 18 июня 2018

Как сделать куклу-оберег научат в кружке «Берегиня»

1 552

Вельмі многа задаюць хатніх заданняў, нават і часу пагуляць не застаецца. Вось каб хто дапамог! Ды на каго ж школьніку разлічваць, акрамя ўласных бацькоў ды старэйшых братоў-сясцёр, у якіх і сваіх спраў хапае? А нашы далёкія продкі, дарэчы, верылі, што ў цяжкіх штодзённых справах ім дапаможа лялька-берагіня Дзесяціручніца.

Не ведаеце, што гэта такое? Спытайце ў бабуль. Або ў Тамары Іванаўны Трушко, кіраўніка гуртка Палаца культуры «Берагіня», якая праводзіць заняткі з верасня бягучага года.IMG_7231

— Усе веды, што я зараз перадаю дзецям на занятках па рукадзеллі, некалі мне перадала бабуля, якой дасталася такая спадчына ад яе бабулі і гэтак далей,— расказвае Тамара Іванаўна Трушко. — Увогуле народныя традыцыі вырабу лялек-берагінь маюць «узрост»  гэтак у тысяч пяць гадоў — з таго часу, калі нашы продкі пачалі вырошчваць лён.IMG_7265

А пачатак, як мяркуецца, быў такі. Маці з малым дзіцём прымала ўдзел ва ўборцы льну. Гэтая культура патрабавала вельмі шмат працы: яе вырывалі, давалі вылежацца, вязалі ў снапкі…  Каб немаўляты падчас работ не сумавалі і не плакалі, дарослыя плялі ім для забавы менавіта такія лялькі з ільну. Потым справа пашырылася, перайшла ў разрад народных промыслаў, людзі сталі ўпрыгожваць свае жытло падобнымі вырабамі — і надавалі ім рытуальны, сімвалічны сэнс:  нібыта тыя сапраўды могуць ахаваць, дапамагчы. Так гэта ці не, але традыцыя рабіць ільняных лялек на Беларусі захоўвалася тысячагоддзямі.

Сярод традыцыйных лялек — не толькі памочніца-Дзесяціручніца: ёсць  Марцінчыкі, якія  прынясуць часцінку вясны (ад рускамоўнай назвы першага вясенняга месяца), ёсць спадарожніцы, якія зробяць шлях больш лёгкім. Лічылася, што дабрабыт у доме «наладзіць» лялька з немаўлём на руках, траўніца дапаможа захаваць здароўе, а зернавушка — вырасціць добры ўраджай…

Расказвае Каця Гарустовіч:

— Спадарожніцу давалі таму, хто выпраўляўся ў доўгую дарогу. У такі падарунак укладваўся шырокі сэнс. Напрыклад, каб падарожнік памятаў, што дома яго чакае сын ці дачка. Гэта зараз можна скінуць фота на мабільнік на памяць, а ў далёкія часы менавіта спадарожніца была напамінам.

Расказвае Карына Кот:

— Зернавушкі напаўнялі збожжам  і  дзеці гулялі з імі з восені да вясны. Потым збожжа з берагіні высявалася ў глебу, і  кожнае зярнятка давала паўнюткі каласок.

Кожны з наведвальнікаў гуртка паспеў зрабіць некалькі лялек і іншых падзелак з прыроднага матэрыялу. Не абышлося і без цікавых гісторый.

— Адзін з гурткоўцаў падарыў маме ляльку-немаўля, а праз некаторы час аказалася, што ў яго хутка будзе брацік ці сястрычка,— такую гісторыю расказала нам Тамара Іванаўна.

Між тым, трэба ведаць некаторыя правілы, аб якіх кіраўнік гуртка расказвала маленькім наведвальнікам на першых занятках. Ніколі нельга  брацца за справу з дрэннымі думкамі. Па-другое, выкарыстоўваць трэба толькі натуральную льняную тканіну ці бавоўну. Па-трэцяе, пры вырабе для сябе не выкарыстоўваюцца ні нажніцы, ні іголка. Гэтыя прыстасаванні дазваляецца прымяняць, калі лялька вырабляецца ў падарунак.IMG_7255

Самае галоўнае правіла: берагіня робіцца адразу, без адрыву і перапынку.

Як зрабіць самую простую берагіню, таксама расказвае Т.І.Трушко:

— Трэба ўзяць ільняную нітку і накруціць на далонь прыкладна 20 віткоў, кожны па шляху сонца па небе. Змотаная нітка здымаецца, а на тое ж месца неабходна зрабіць яшчэ 20 віткоў. Пры кожным вітку прагаворваюцца свае жаданні, якія потым лялька будзе «вяртаць» свайму ўладальніку. На першай частцы замотваюцца галава і ногі — калі лялька-хлопчык — ці спадніца — для дзяўчынкі. Другую частку трэба прымацаваць на месца рук.IMG_7272

Больш складаныя варыянты самастойна зрабіць цяжка, лепш прыйсці ў гурток «Берагіня» і навучыцца многім прамудрасцям. У дадатак Тамара Іванаўна раскажа вельмі шмат цікавага з гісторыі беларускага народа, пра мастацтва, якое згубілася ў стагоддзях, пра абрады і святы нашых продкаў.

На здымках: 

Т.І.Трушко рыхтуе імправізаваную выставу вырабаў сваіх выхаванцаў.

Каця Гарустовіч асвоіла многія хітрасці, але Тамара Іванаўна заўсёды прыходзіць на дапамогу ў складаны момант;

такая справа прыцягвае і хлопчыкаў: Максіму Кату і Давыду Трушко падабаецца вырабляць багатырскіх коней;

падарункі для родных рыхтуюць Карына Кот і Вікторыя Ахрамчук.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *