Четверг, 19 июля 2018

В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась новая экспозиция

1 390

У музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася новая экспазіцыя.

Яна прысвечана Міхаілу Афанасьевічу Магучаму.

Міхаіл Афанасьевіч Магучы — ураджэнец Віцебшчыны. У гады вайны быў партызанам, узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны і баявымі медалямі. Пасляваеннае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай.IMG_6990

Пэўны перыяд яго працоўнай дзейнасці прайшоў на  Ружаншчыне: ён узначальваў Ружанскую МТС (пазней кіраваў саўгасам “Брэсцкі” і баранавіцкім раённым аб’яднаннем “Сельгасхімія”). Талент  Міхаіла Афанасьевіча як кіраўніка і дасканалыя веды ў сваёй галіне дазвалялі працоўнаму калектыву станавіцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і нават усесаюзных спаборніцтваў. Неаднаразова ён абіраўся дэпутатам мясцовых і  абласнога Саветаў дэпутатаў.

Сярод шматлікіх працоўных узнагарод Магучага асаблівы гонар выклікаюць ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга.  У 1984 го-дзе ён атрымаў званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі. Усе гэтыя ўзнагароды перададзены роднымі Міхаіла Магучага ў музей.IMG_7021

Падчас адкрыцця экспазіцыі пра свайго бацьку, дзеда і прадзеда расказвалі сын — намеснік начальніка аддзела  мытнага рэгулявання ДМК Беларусі Уладзімір Міхайлавіч Магучы, унукі і праўнукі. З розных куткоў рэспублікі прыехалі яго былыя калегі і падначаленыя. Сярод выступоўцаў быў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў  Аляксандр Іванавіч Юркевіч. Аддаць даніну павагі таленавітаму чалавеку прыехалі старшыня райвыканкама Міхаіл Мікалаевіч Серкоў, яго намеснік Мікалай Пятровіч Кудравец, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Васільеўна Сцепанюк і многія іншыя.

Дырэктар музея Руслан Кніга падкрэсліў, што экспазіцыя будзе карысна ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй краю і яго людзей.

На здымку: падчас адкрыцця экспазіцыі, прысвечанай М.А.Магучаму.

Фота аўтара.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *