Среда, 20 июня 2018

Как устроиться на работу, если у вас маленький ребенок?

994

Ці ёсць у нашай краіне законы, абараняючыя правы маці, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей? Напрыклад, я маю запатрабаваную прафесію повара, ёсць адпаведны вопыт і кваліфікацыя, аднак нідзе не магу ў Пружанах працаўладкавацца: наймальнікі, як толькі даведваюцца, што ў мяне маленькае дзіця, адразу адмаўляюцца браць на работу.

Ганна Мікалаеўна.

 Як зазначае в.а. пракурора раёна С.П.Карабцова, хаця такіх зваротаў у пракуратуру не паступала і падчас рэгулярных праверак парушэнняў працоўнага заканадаўства дадзенага кірунку не выяўлялася, усё-такі некаторая гендэрная нераўнавага назіраецца.bel_bizne_lady_01

— Жанчынам знайсці работу ўвогуле даволі складана, бо наймальнікам не хочацца аплочваць дэкрэтны адпачынак, шукаць новага работніка на замену на працягу трох гадоў. Думаю, што прычыны ў адмове жанчыне, якая патэлефанавала ў рэдакцыю, таксама такога ж кшталту: частыя бальнічныя, дадатковыя адгулы і іншыя сацыяльныя гарантыі.

Між тым, гэта яўнае парушэнне працоўнага заканадаўства. Напрыклад, у арт.268 Працоўнага кодэкса гаворыцца, што забараняецца адмаўляць жанчынам у заключэнні працоўнага дагавору і  зніжаць ім заработную плату па матывах, звязаных з цяжарнасцю або наяўнасцю дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, а адзінокім маці — з наяўнасцю  дзіцяці ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў (дзіцяці-інваліда — да васемнаццаці гадоў). Пры адмове гэтым катэгорыям жанчын наймальнік абавязаны паведаміць ім матывы ў пісьмовай форме. Такое рашэнне можа быць абскарджана ў судзе.

Скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з цяжарнымі жанчынамі, жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, адзінокімі маці, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццаці гадоў (дзяцей-інвалідаў — да васемнаццаці гадоў), не дапускаецца, акрамя выпадкаў ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама па падставах, прадугледжаных пунктамі 4, 5, 7, 8 і 9 артыкула 42 і пунктамі 1-3 артыкула 47 Працоўнага кодэкса.

За падобныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць для наймальніка ў выгля-  дзе штрафаў ад 2 да 20 базавых велічынь.

В.а.загадчыка юрыдычнай кансультацыі

Н.М.Станкевіч:

— Каб застрахавацца ад такой сітуацыі, я раю дзейнічаць па наступным алгарытме:

— звярнуцца да наймальніка і даведацца аб наяўнасці вакансій, якія падыходзяць па спецыяльнасці і кваліфікацыі;

— напісаць заяву з просьбай аб прыняцці на работу і зарэгістраваць яе ў канцылярыі прадпрыемства. Або адправіць заяву заказным пісьмом з паведамленнем аб уручэнні і адзнакай аб тым, што у канверце заява з просьбай аб прыёме на работу, а не віншавальная паштоўка;

— адказ павінен прыйсці ў тэрмін, вызначаны дзеючым заканадаўствам.

Калі ў пісьме будзе дадзена адмова, то павінны быць абгрунтаваны прычыны такога рашэння.

Таксама сёння дзейнічае і такая форма прыёму на работу, як субяседаванне. Відавочна, што падчас гутаркі можа высветліцца, што наймаецца жанчына з малым дзіцём на руках. Адмову ў вуснай форме цяжэй даказаць, таму можна выкарыстаць дыктафон для запісу гутаркі (загадзя папярэдзіўшы аб гэтым субяседніка) або запрасіць на сустрэчу сваю знаёмую, якая потым можа стаць сведкай пры звароце ў пракуратуру ці ў суд.

У нашай краіне падобнай статыстыкі няма, але расіяне падлічылі, што ў сярэднім 6% наймальнікаў адмаўляюць у працаўладкаванні жанчынам, якія гадуюць малых дзяцей. Але аказваецца, што жанчынам, якія ўвогуле не маюць дзяцей, адмаўляюць у тры разы часцей. Гэта азначае, што праблема ўсё-такі не такая вострая і работу знайсці можна, не трэба толькі адчайвацца, атрымаўшы адну-дзве адмовы.

Аднак і самім трэба зрабіць для сябе некаторыя высновы. Кожны кіраўнік жадае мець супрацоўнікаў, якія гатовы ахвяраваць многім (калі не ўсім) для  работы: пагаджацца на камандзіроўкі, затрымлівацца на працоўным месцы, калі трэба, выходзіць на замену ў непрацоўны час і г.д. Часта гэта складана рабіць, калі на руках малое дзіця, якое хварэе або чакае ў дзіцячым садку. Магчыма, таму не трэба выказваць вялікіх патрабаванняў пры працаўладкаванні, а проста зга-дзіцца на паўстаўкі і іншае паслабленне? Гэта дасць магчымасць зарэкамендаваць сябе, зрабіць для сябе некаторыя вывады і ўладкаваць «сямейны» графік.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *