Вторник, 16 апреля 2024

В Ружанской больнице новое оборудование и новый главврач

2 493

У Ружанскай гарадской бальніцы адны навіны змяняюць другія: спачатку ва ўстанове прайшоў рамонт з заменай шэрагу медабсталявання на новае, якаснае, больш сучаснае, а нядаўна калектыў бальніцы ўзначаліў новы галоўны ўрач — А.Р.Зыбко.

Андрэй Рышардавіч —   чалавек новы ў Ружанах, але не ў медыцыне: перанёсшы ў дзяцінстве сур’ёзную аперацыю ў адной з маскоўскіх клінік, вырашыў стаць медыкам, і вось ўжо яго агульны стаж у гэтай галіне складае 17 гадоў. Дагэтуль ён працаваў урачом агульнай практыкі ў Зэльвенскім раёне.

— Не скажу, што для мяне штосьці памянялася карэнным чынам, — дзеліцца сваімі ўражаннямі ад новага месца працы субяседнік. — Зразумела, тут фронт работы большы, ды і некаторыя нюансы прымушаюць глядзець на адны і тыя ж рэчы пад розным вуглом.IMG_6149

Перш за ўсё па-іншаму трэба ладзіць работу ад-дзялення хуткай дапамогі: з-за раскіданасці населеных пунктаў абслугоўваемай зоны і аддаленасці асобных з іх, на думку галоўнага ўрача, трэба наладзіць аказанне дапамогі хворым першым медыцынскім звяном і тым самым паменшыць колькасць выклікаў па нумары 103.

Магчыма, першапачаткова такія змяненні не выклічуць асаблівага энтузіязму з боку пацыентаў, але мяркуйце самі: пакуль, напрыклад, брыгада «хуткай дапамогі» будзе ехаць у Лыскава, каб «збіць» пацыенту артэрыяльны ціск, можа спатрэбіцца дапамога пацярпеламу ў  ДТЗ дзе-небудзь каля Клепачоў. Для праду-хілення сітуацый, калі адна машына «хуткай» не можа апынуцца адразу ў двух месцах, у выпадку менш сур’ёзным дапамогу будуць аказваць участковыя тэрапеўты. Але для іх выездаў патрэбен транспарт, якога пакуль няма.

Так, за дзевяць месяцаў бягучага года ўрачы гэтай медустановы прынялі больш 41 тысячы пацыентаў, а аб’ём выклікаў «103» склаў 149% ад вызначанага нарматыву, асноўную колькасць з якіх медыкі не адносяць да так званых неадкладных. Таму невыпадкова сёння ўпор робіцца менавіта на амбулаторна-паліклінічнае аказанне дапамогі.

Тым часам у самой Ружанскай бальніцы ложкі не пустуюць: 40 тэрапеўтычных заўсёды заняты, як і пяць хірургічных, месца ў педыятрычным аддзяленні дазваляе размясціць крыху больш маленькіх пацыентаў замест пяці прадугледжаных, а дзесяці ложкаў сястрынскага догляду наогул заўсёды недастаткова.

Акрамя таго, за апошнія некалькі гадоў удалося значна змяніць аблічча і бальніцы, і паліклінікі. Але, як зазначае Андрэй Рышардавіч, за знешнімі змяненнямі ёсць і ўнутраныя: сёлета колькасць медработнікаў значна павялічылася. Хаця гэта на дазволіла вырашыць праблему недахопу кадраў цалкам.

— У бальніцы ёсць цудоўна абсталяваны аперацыйны блок, але няма ўрача-рэаніматолага. Таму  хірург можа правесці там толькі зусім простыя аперацыі, якія робяцца пад мясцовай анестэзіяй, і не мае магчымасці нават выдаліць апендыцыт.

Ці застануцца ў Ружанах пасля адпрацоўкі тыя, хто прыйшоў сюды на работу ў якасці маладога спецыяліста? Галоўны ўрач лічыць, што важкім аргументам у такім выпадку можа стаць толькі паспяховае вырашэнне жыллёвага пытання.

Мы не прамінулі паціка-віцца ў Андрэя Рышардавіча яго асабістымі планамі на гэты конт.

— Пакуль раблю рамонт жылля, якое мне прадаставілі як сацыяльнае. Як толькі закончу, перавязу ў Ружаны сваю сям’ю — жонку, якая, дарэчы, таксама медык, і двух дзяцей. А далей — час пакажа.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *