Четверг, 21 июня 2018

Что думают о детских автокреслах пружанские водители?

1 972

Новыя змены ў дарожны рэгламент, якія ўступяць у сілу з 16 студзеня (больш падрабязна пра іх гаварылася ў мінулым выпуску «Аўтабудняў»), выклікалі шырокае абмеркаванне на спецыялізаваных форумах і ў асяроддзі аўтамабілістаў. Найбольш пытанняў задаецца наконт выкарыстання дзіцячых аўтакрэслаў, у якіх трэба перавозіць усіх дзяцей да спаўнення 12 гадоў або па дасягненні росту ў 150 сантыметраў.

Аўтакрэсла ўяўляе сабой даволі габарытнае ўстройства, якое, відавочна, зойме пэўнае месца. І перад шматдзетнымі сем’ямі паўстае выбар: якому дзіцяці адмовіць у паездцы, бо тры прыстасаванні на задняе сядзенне не ўлезуць. А як размясціць у дзіцячым аўтакрэсле немаўля, якому не споўнілася і паўгода і садзіць яго яшчэ нельга?IMG_6306

Трэба адразу сказаць, што шквал пытанняў зараз прымушае распрацоўшчыкаў уносіць карэктывы. Справа ў тым, што падпісаны Прэзідэнтам Беларусі ўказ дае толькі агульны накірунак на прыняцце дадатковых мер па павышэнні бяспекі руху. А гэта азначае, што трэба правесці дадатковую работу па канкрэтызацыі змяненняў у адміністрацыйнае заканадаўства, у Правілы дарожнага руху. Так, нядаўна намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння ўпраўлення ДАІ МУС РБ Аляксандр Занімон зазначыў, што побач з аўтакрэсламі з 16 студзеня будзе дазволена выкарыстоўваць для перавозкі дзяцей і іншыя ўтрымліваючыя прыстасаванні, напрыклад, рамяні бяспекі на заднім сядзенні.

І гэта далёка не ўсе вострыя моманты, аб якіх мы даведаліся, калі звярнуліся да аўтааматараў на вуліцах горада. Падчас своеасаблівага рэйду разам з інспектарамі ДАІ мы спынілі каля дзясятка аўтамабіляў з дзецьмі. Ні ў адным з іх не выкарыстоўваліся аўтакрэслы. Ва ўсіх выпадках вадзіцелі мелі рацыю: маўляў, зараз гэта не патрабуецца, а РЭКАМЕНДУЕЦЦА, а значыць даішнікі не штрафуюць, а толькі папярэджваюць. Наконт карысці выкарыстання аўтакрэслаў усе добра ведаюць. Аднак не абыходзіцца і без пытанняў. Напрыклад, Таццяна перавозіла дачку, якой споўнілася 11 гадоў. Спецыяльнае ўтрымліваючае прыстасаванне жанчына набываць не збіраецца, бо рост дзяўчынкі складае 150 з паловай сантыметраў. На пытанне інспектара: «Ці можаце гэта даказаць?» — вадзіцель адказала проста:

— А ці зможаце вы даказаць адваротнае?

Як бачым, інспектарам давядзецца мець пры сабе спецыяльна сертыфікаваную лінейку або ростамер, каб даказаць парушэнне. Або проста адпускаць дасведчанага вадзіцеля.

Вадзіцель Мікалай, які вёз пяцігадовага сына з дзіцячага садка, паскардзіўся на тое, што набыць аўтакрэсла дорага, а значыць, давядзецца сыну на сваіх нагах  дабірацца да садка, а потым і да школы. Ці дабавіць гэта парадку на дарогах, калі ў цёмны час сутак колькасць малых пешаходаў толькі павялічыцца?

Мае рацыю і Алена, у якой на заднім сядзенні была васьмігадовая дачка:

— У нашай краіне не выпускаюцца дзіцячыя аўтакрэслы і іх ніхто цэнтралізавана не завозіць. Прадпрымальнікі стараюцца набываць за мяжой больш танныя варыянты, якія прадаюць тут са сваёй нацэнкай. Ці можа хто-небудзь даказаць, што гэта прадукцыя сапраўды бяспечная?

Сапраўды, звычайна ўся імпартная прадукцыя праходзіць праз сертыфікацыю цэнтраў стандартызацыі, але ці ёсць там уласнае абсталяванне для правядзення краш-тэстаў? І атрымліваецца, што такім рашэннем мы зноў павялічым паток імпарту ў краіну, але ён нічым не будзе абмежаваны і рэгламентаваны. Напэўна, трэба надаць права на ўвоз толькі дзяржаўнаму імпарцёру або наладзіць уласны выпуск такіх утрымліваючых прыстасаванняў.IMG_6295

Будзем спадзявацца, што за два месяцы, якія застаюцца да ўступлення новаўвядзенняў у сілу, распрацоўшчыкі задумаюцца і над гэтымі вострымі вугламі і ўнясуць адпаведныя дапаўненні. Бо хацелася б, каб дарожныя законы працавалі ў абодва бакі — для спакою на дарозе і на карысць удзельнікам руху.

Алег Сідарэнка.

На здымках: дапамогу ў правядзенні рэйду аказваў в.а. старшага інспектара ДПС С.М.Мышкевіч.

Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.

  • Виталий

    я думаю, что эта шумиха с креслами лишь повод что бы надрать штрафов. Пусть умники скажут что делать матери с тремя детьми в деревне, где автобусы ходят раз в 4 дня и то утром и вечером, как ей съездить в больницу? Ни один водитель не повезет трех маленьких орущих детей, а орущих потому что матери нету рядом. Про больших детей вообще помолчу. Нищих загнали еще в большую нищету, зато гаишники заработают на премию. Отцы и деды ездили и нормально все было. А тут с жиру бесятся. Сначала неадекватов научите малолетних скоростной режим соблюдать, а не мечетесь с закона на закон.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    Да Виталий штрафы это наше всё.А как еще относительно честно содрать денег на столь необходимую 155-ую резиденцию.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    не, бальничку небажыцелям дастроиць нада

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • семён

    О безопасности детей заботятся? Тогда почему пешеходный переход напротив музыкальной школы освещается в экономном режиме (свет горит-не горит). Дети переходят дорогу в темноте!! Почему не установить знак «Остановка запрещена» на против СШ №5 со стороны стадиона (родители высаживают детей возле забора и они перебигают дорогу, хотя есть карман для стоянки).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • _____

    Это точно, нищих загнали еще в большую нищету, зато гаишники заработают на премию

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Ага, а Вася сменит «Шкоду», например, на «Форд»… 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *