Четверг, 21 июня 2018

Техосмотр без проблем, или несколько советов от бывалых водителей

1 831

Нават вопытныя вадзіцелі адкладваюць праходжанне тэхнічнага агляду да самага апошняга дня, хаця і разумеюць, што могуць, асабліва напрыканцы года, трапіць у чаргу, з-за чаго давядзецца адвесці на гэту працэдуру цэлы дзень.

Такія паводзіны тлумачацца не толькі тым, што ТА мае вызначаны тэрмін і скарачаць яго не хочацца. А таму, што не ўсім удаецца прайсці агляд з першага разу. А дадатковая спроба прыносіць яшчэ выдаткі не толькі на ліквідацыю недахопаў, а таксама і аплату дзяржпошліны за паслугу. Мы правялі апытанне сярод многіх вопытных аўтааматараў і склалі своеасаблівы алгарытм паспяховай падрыхтоўкі да гэтай працэдуры. Спадзяемся, што нашы парады не толькі дапамогуць добра падрыхтавацца да тэхагляду, але нададуць упэўненасці ў тым, што працэдура пройдзе ўдала з першага заездутехосмотр

***

Не лішнім будзе наведаць аўтасэрвіс і правесці камп’ютарную дыягностыку рухавіка і электронных сістэм аўтамабіля, дыягностыку падвескі, а таксама  зрабіць праверку ціску ў шынах.

***

Правядзіце інспекцыю стану тэхнічных вадкасцей, узроўню масла ў каробцы перадач, крапежных злучэнняў і, калі трэба, зрабіце іх перацяжку.

***

Агледзьце лакафарбавае пакрыцце і стан шкла, асабліва лабавога: у зоне руху «дворнікаў» не павінна быць расколін.

***

Спецыяльная ўвага надаецца, вядома ж, тармазной сістэме.  Павінны быць старанна адрэгуляваны тармазныя сілы на абедзвюх восях. Трэба ўлічваць, што на раўнамернасць тармажэння пярэдняй і задняй восяў аўто ўплывае розны або недастатковы ціск у колах, а перанакачаныя колы змяншаюць эфектыўнасць тармажэння.

Не варта замяняць тармазныя дыскі і калодкі непасрэдна перад праходжаннем тэхагляду, лепш пасля замены праехаць дзве-тры сотні кіламетраў, каб яны паспелі прыцерціся.

***

Рулявое кола не павінна мець значнага люфту. Дапускаецца адхіленне руля не больш чым на 10 градусаў ад намінальнага становішча. Для праверкі люфту трэба размясціць машыну на роўным участку дарогі, стаць побач, уперціся нагой у бакавіцу пярэдняга кола і трохі паварочваць руль у абодва бакі. Калі руль павярнуўся больш чым на 10 градусаў, а кола яшчэ не пачало рухацца,  — у вас праблемы: патрэбны рамонт. Магчыма, гайка руля аслаблена ці зношаны іншыя дэталі мацавання.

***

Таксама трэба надаць увагу стану ўсіх светлавых прыбораў, гукавога сігналу, сістэмы запальвання, рэгулёўцы сістэмы ўпырску паліва.

Нагадваем, што

з 11 па 20 лістапада 2014 года будзе доўжыцца сумесная рэспубліканская дэкада «Дзяржтэхагляд».

Мэта гэтай акцыі — прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў бяспечнай эксплуатацыі аўтатранспарту, нагаданне аб неабходнасці ўтрымліваць свой аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *