Понедельник, 24 сентября 2018

Только треть школьных столовых района работает без нарушений

956

У Брэсцкай вобласці прайшлі планавыя тэматычныя праверкі захавання санітарных норм і правілаў пры арганізацыі харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі.

Такія ж інспектаванні закранулі школы і дзіцячыя садкі Пружанскага раёна: як паведамляе ўрач-гігіеніст РЦГЭ А.М.Міцковіч, праверкі прайшлі 90% сталовак.еда

У выніку парушэнняў не выяўлена толькі ў трэцяй частцы ўстаноў, найбольш распаўсюджанае — нездавальняючае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне (50%). У кожнай дзясятай сталоўцы зарэгістраваны парушэнні бяспекі харчовай сыравіны і прадуктаў. Акрамя таго, парушаліся:

— захаванне тэхналогіі прыгатавання страў — 6%;

— якасць харчавання — 9%;

— арганізацыя і правядзенне вытворчага кантролю — 9%;

— захаванне санітарнага супрацьэпідэміялагічнага рэжыму — 15%.

У дадатак, як зазначае Ангеліна Міхайлаўна, у двух установах адукацыі раёна выяўлены выпадкі захоўвання прадуктаў з закончаным тэрмінам спажывання.

Вынікам падобных інспекцый стала складанне 13 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *