Вторник, 22 мая 2018

Психолого-психиатрическая служба: стереотипы не должны мешать жить

1 426

Што мы робім, калі ў нас моцна баліць, напрыклад, зуб? Натуральна, ідзём да стаматолага. А вось калі баліць душа, калі мучыць бяссонне і дэпрэсія,  нявера ў сябе або прыступы панікі, мы не спяшаемся па дапамогу.

Сёння вядома, што каля 60% тых, хто звяртаецца ў паліклінікі з рознымі скаргамі (ад прастуды да гіпертаніі), маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. Душэўныя перажыванні ўплываюць на наша здароўе і якасць жыцця не менш, чым фізічныя хваробы.Депрессия-и-способность-принимать-решения-взаимосвязаны

Тым не менш, па дапамогу псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў звяртаюцца далёка не ўсё. Што перашкаджае? Па-першае — стэрэатыпы. Напрыклад: «Паспяховы дарослы чалавек у стане справіцца са сваімі праблемамі без старонняй дапамогі», «Навошта мне псіхолаг, калі ў мяне ёсць сябар, які зможа выслухаць і даць параду?», «Калі я звярнуся да псіхолага, значыць, знаёмыя вырашаць, што я вар’-ят» і г.д. Па-другое, звярнуцца па дапамогу перашкаджае страх пераменаў.

Тыя, хто звяртаецца па псіхалагічную  дапамогу, не больш слабыя і нават не больш  няшчасныя, чым многія іншыя. Проста яны больш інфармаваныя і больш актыўныя. Той, хто свядома траціць час і намаганні, каб вырашыць свае праблемы, вядзе сябе значна больш адказней і сталей таго, хто трымае ўсё ў сабе ці нагружае праблемамі і перажываннямі родных і блізкіх.

Вядома, псіхолаг або псіхатэрапеўт — не Бог і не чараўнік, ён не можа ператвараць пацыентаў у абсалютна іншых людзей. У яго іншая задача — дапамагчы расстацца з ілюзіямі, загаіць душэўныя раны, адпусціць балючыя ўспаміны, аплакаць і забыць тое, што пара забыць. Бо на тое, каб утрымліваць свае трывогі і перажыванні ўнутры сябе, ідзе велізарная колькасць псіхічнай энергіі. Гэтыя сілы трэба вызваліць для жыцця. Па сутнасці, канчатковая мэта любой псіхалагічнай дапамогі — вызваліць для жыцця і творчасці энергію, навучыць чалавека новым спосабам вырашэння канфліктаў, зносінам з іншымі людзьмі і самім сабой.

Таццяна Саўчук, псіхолаг.

У УАЗ «Пружанская ЦРБ» псіхолага-псіхатэрапеўтычную дапамогу вам акажуць:

урач-псіхатэрапеўт Тарасюк Кацярына Леанідаўна,

псіхолаг  Саўчук Таццяна Васільеўна.

 Прыём па папярэднім запісе. Кантактны тэлефон: 9-04-65.

Один комментарий

  • Алекс

    К сожалению наши люди пока просто «дикие» в отношении своего душевного здоровья………..Считая что водка-самый лучший антидепрессант.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *