Четверг, 18 января 2018

«Вертикаль» собрала на Пружанщине самых спортивных чиновников области

1 861

У мінулыя выхадныя на базе спартыўных   збудаванняў Пружан праходзіла XV спартакіяда «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці.

Падчас адкрыцця спаборніцтваў выстпуае губернатар вобласці К.А. Сумар
Падчас адкрыцця спаборніцтваў выстпуае губернатар вобласці К.А. Сумар

Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбылося ў нядзелю на плошчы перад Водным палацам. Яму папярэднічалі суботнія спабор-ніцтвы па шашках, шахматах, більярдзе, дартсе, валейболе, міні-футболе. У гэты ж дзень прайшла эстафета па плаванні сярод каманд гаррайвыканкамаў і аблвыканкама.

Узнагароду з рук К.А. Сумара атрымлівае С.М. Гук
Узнагароду з рук К.А. Сумара атрымлівае С.М. Гук

Падчас адкрыцця спартакіяды да яе ўдзельнікаў звярнуўся з прамовай старшыня аблвыканкама К.А. Сумар. Канстанцін Андрээвіч, у прыватнасці, сказаў, што спартакіяда ў Пружанах праводзіцца зусім не выпадкова. У раёне створана добрая спартыўная база. І лічбы тут гавораць самі за сябе. Загружанасць Лядовага палаца складае 88%, а Воднага — 75%. Гэта самыя лепшыя паказчыкі сярод раёнаў вобласці, дзе ёсць падобныя спартыўныя збудаванні. Да таго ж кожны пяты жыхар нашага раёна займаецца спортам. У Пружанах часта праходзяць міжнародныя спаборніцтвы. Пружанскія юныя хакеісты станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба». У заключэнні прамовы К.А.Сумар падкрэсліў, што работнікі выканаўчых і распарадчых органаў павінны паказваць іншым людзям прыклад здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку.

Каманды парадам прайшліся па плошчы ля Воднага палаца
Каманды парадам прайшліся па плошчы ля Воднага палаца

Старшыня райвыканкама М.М.Серкоў адзначыў, што для ўдзельнікаў спартакіяды створаны ўсе неабходныя ўмовы і пажадаў камандам удалых стартаў. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах ўручылі кожнай з каманд-удзельніц ад гасціннай пружанскай зямлі хлебныя караваі.

Хлебныя караваі камандам-удзельніцам
Хлебныя караваі камандам-удзельніцам

Праграма спартакіяды ўключала ў сябе 10 відаў спорту, у тым ліку такія незвычайныя, як спартыўная лоўля рыбы і стральба з лука.

Самую вялікую рыбіну злавіў Сяргей Сарокаў з Ганцавічскага раёна
Самую вялікую рыбіну злавіў Сяргей Сарокаў з Ганцавічскага раёна

Спартсмены-рыбаловы спаборнічалі на гарадскім возеры. Трэба адзначыць, што клёў гэтай марознай раніцай быў зусім слабы. Ды і хваля, якая накатвалася на бераг, не спрыяла рыбалцы. Але ўсё ж асобным рыбакам пашанцавала. Самага вялікага карася вагою 185 грамаў злавіў прадстаўнік Ганцавіцкага раёна Сяргей Сарокаў, які і прынёс перамогу сваёй камандзе. Другое месца ў гэтым відзе дасталося пружанцам (Аляксандр Бушук, Дзмітрый Чайкоўскі), трэцяе — камандзе Столінскага раёна.

Гуляюць футбалісты Бярозаўскага раёна і горада Баранавічы
Гуляюць футбалісты Бярозаўскага раёна і горада Баранавічы

Упартая барацьба разгарнулася ў міні-футболе, дзе ў фінале высвятлялі адносіны каманды аблвыканкама і Лунінецкага раёна. Асноўны час гульні не выявіў пераможцу — 0:0. І толькі ў серыі пенальці футбалісты аблвыканкама вырвалі перамогу.

Ігар Рапейка і Марына Свістун з узнагародамі
Ігар Рапейка і Марына Свістун з узнагародамі

У настольным тэнісе і більярдзе не было роўных камандзе Лунінецкага раёна. У спаборніцтах шашыстаў перамаглі прадстаўнікі Брэсцкага раёна, шахматыстаў — аблвыканкама, дартсе — Іванаўскага раёна. У спаборніцтвах па плаванні (эстафета) перамогу святкавала каманда Кобрынскага раёна, а сярод сілавых структур — упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. У гэтым відзе праграмы трэцяе месца заняла каманда Пружанскага раёна (Мікалай Раўнейка, Ігар Рапейка, Сяргей Гук, Марына Свістун).

Спаборнічаюць шахматысткі
Спаборнічаюць шахматысткі

У спаборніцтвах па валейболе наша каманда ў фінале саступіла прадстаўнікам аблвыканкама і заняла другое месца (Сяргей Гук, Андрэй Ганчароў, Дзмітрый Чайкоўскі, Адам Ярашэвіч, Вольга Ёрш, Вольга Шылава).

На валейбольнай пляцоўцы прадстаўнікі Столінскага і Баранавічскага раёнаў
На валейбольнай пляцоўцы прадстаўнікі Столінскага і Баранавічскага раёнаў

У дартсе сярод кіраўнікоў гаррайвыканкамаў лепшы вынік паказаў старшыня аблвыканкама К.А.Сумар, а кіраўнікоў сілавых структур — начальнік Дэпартамента аховы Алег Самасюк. У стральбе самым трапным стаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Брэста Дзмітрый Гарадзецкі, а сілавых структур — камандзір вайсковай часці Дзмітрый Дзявятаў. У стральбе з лука першае месца дасталося начальніку Брэсцкай мытні Уладзіміру Арлоўскаму.

Падчас спаборніцтваў па стральбе
Падчас спаборніцтваў па стральбе

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спартакіяды праходзіла ў Палацы культуры. Яму папярэднічаў канцэрт артыстаў Пружанскага раёна, выступленне якіх удзячныя гледачы суправаджалі апладысментамі. Пераможцы і прызёры спаборніцтаў узнагароджаны дыпломамі, медалямі, грашовымі прызамі і падарункамі ад прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці.

У басейне прадстаўнікі сілавых структур
У басейне прадстаўнікі сілавых структур

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

  • Andrewamg

    Надоело в кабинетах просиживать нижние полушария мозга.И почему главный специалист нигде не участвовал а только награды вручал.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2 Andrewamg: «У дартсе сярод кіраўнікоў гаррайвыканкамаў лепшы вынік паказаў старшыня аблвыканкама К.А.Сумар»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    хорошо развлекаются за казенный счет

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Сумар — бог дартса? 😀
    Или даже выше бога? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Коля 21

    Давайця яму памятник пастваим з дартсам у руках!:-)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    И премию греми за его диск береза белая подруга

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *