Четверг, 20 сентября 2018

Что делать, если вас не пропустили на пешеходном переходе? Ответ на этот и другие вопросы дал начальник ГАИ Василий Осипенко

1 853

Падчас прамой лініі з начальнікам аддзялення ДАІ В.В.Асіпенкам паступіла шмат пытанняў, найбольш  цікавыя з якіх мы сёння публікуем.пдд

(Ала Васільеўна, г.Пружаны. На адным з пешаходных пераходаў мяне не прапусціў вадзіцель, які ледзь не праехаўся па нагах. Што я магу зрабіць у такой сітуацыі, каб абараніць свае правы?

— Пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу (п.116 ПДР) вадзіцель абавязаны знізіць хуткасць, а потым спыніць транспартны сродак, каб саступіць дарогу пешаходам.

У выпадку, калі вас не прапусцілі на «зебры» як пешахода, неабходна запомніць рэгістрацыйны знак і прыкметы аўтамабіля, паведаміць аб здарэнні ў аддзяленне ДАІ і чакаць прыбыцця на месца супрацоўніка ДАІ. Калі сітуацыя пацвердзіцца (лепш мець сведку яе), устаноўлены вадзіцель будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама раю ўсё-такі не выпрабоўваць сваю ўдачлівасць і перад пераходам дарогі пераканацца ў адсутнасці паблізу аўтамабіляў.

(Кірыл, г.Пружаны. Я быў пазбаўлены правоў за парушэнне патрабаванняў арт. 18.16 ч.1 КаАП РБ. Які парадак узнаўлення вадзіцельскага пасведчання?

— Аднаўленне правоў, якія былі забраны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, рэгулюе арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху». Пакараная такім чынам асоба павінна здаваць нанава кваліфікацыйныя іспыты на права кіравання механічным транспартным сродкам пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення. Пры гэтым патрабуецца мець даведку аб прахаджэнні абавязковага медыцынскага пераасведчання, але прайсці яго не раней, чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну пазбаўлення права кіравання.

(Міхаіл Паўлавіч, г.п.Ружаны. Нядаўна ездзіў у г.Гродна і атрымаў штраф за тое, што перавозіў на заднім сядзенні аўтамабіля пасажыраў, якія не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Ці правільна гэта?

— Калі Ваш аўтамабіль абсталяваны такімі рамянямі бяспекі для задняга сядзення, то, згодна з п.9.5 ПДР, яны павінны выкарыстоўвацца падчас руху і пры наяўнасці там пасажыраў.

Невыкарыстоўванне такіх рамянёў дазваляецца ў наступных выпадках:

— для асобы, якая праходзіць навучанне кіраванню механічным транспартным сродкам, калі за яго рулём знаходзіцца настаўнік;

— для пасажыра аўтамабіля аператыўнага прызначэння, ва-дзіцеля аўтамабіля-таксі ў час руху ў населеным пункце;

— для пасажыра і вадзіцеля, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні, пералік якіх вызначаны Міністэрствам аховы здароўя.

Калі Вы не знайшлі сябе ў гэтых пунктах, то штраф атрымалі правамерна.

(Арцём, г.п.Ружаны. Як доўга я магу ездзіць па дарогах Беларусі з вадзіцельскім пасведчаннем іншай дзяржавы?

— Такі парадак агавораны арт.5 Закона РБ «Аб дарожным руху». Асобы, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у нашай краіне, маюць права кіраваць аўтамабілем і іншымі транспартнымі сродкамі пры наяўнасці дзеючага вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай, што адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у Вене 8 лістапада 1968 года. Адзінае патрабаванне — наяўнасць перакладу на дзяржаўныя мовы нашай рэспублікі.

Калі ж Вы пераехалі ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, то замежнае пасведчанне мае абмежаваны тэрмін дзеяння: на працягу 90 дзён з моманту атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віду на жыхарства.

Тэрмін дзеяння беларускіх вадзіцельскіх пасведчанняў складае дзесяць гадоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. А вось выдадзеныя да 1 лютага 2011 года правы захоўваюць сваё дзеянне на працягу пазначанага ў іх тэрміну.

(Алег Міхайлавіч. Нядаўна атрымаў па пошце так званы «ліст шчасця» на аўтамабіль, які прадаў каля двух гадоў назад, але не перааформіў на новага ўладальніка. Як мне дзейнічаць у дадзенай сітуацыі, бо я сам правілаў дарожнага руху не парушаў?

— З 28 ліпеня бягучага года ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях былі ўнесены некаторыя змены, у тым ліку тыя, што датычацца фіксацыі правапарушэнняў працуючымі ў аўтаматычным рэжыме камерамі фотафіксацыі. Так, у артыкуле 18.13 «Перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху» з’явіліся часткі 5-8, згодна з якімі вадзіцель за перавышэнне хуткасці, выяўленае з дапамогай камер фотафіксацыі, караецца штрафамі ад 75 000 да 900 000 рублёў.

Што тычыцца Вашай сітуацыі, то раю звярнуцца з заявай у райаддзел міліцыі разам з тым, хто знаходзіўся за рулём аўто ў момант здзяйснення парушэння. Відавочна, што на парушальніка будзе складзены адміністрацыйны пратакол з вынясеннем адпаведных штрафных санкцый, а з Вас будзе знята ўсялякая адказнасць.

  • Алекс

    Уже существует проект новой редакции и он будет утвержден. Там изменяется и трактовка нерегулируемого пешеходного перехода. Сейчас водитель сам выбирает скорость и может не снижать ее……….перед переходом. А пешеход, который был всегда прав, сейчас будет думать, так как закон станет требовательным к обоим сторонам.Хотя какой пешеход может думать?Это редкость.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    ПОПРАВКА……….СЕЙЧАС ВОДИТЕЛЬ ОБЯЗАН СНИЖАТЬ СКОРОСТЬ, ТАК ВОТ БУДЕТ ИНАЧЕ.оН САМ БУДЕТ ВЫБИРАТЬ СКОРОСТЬ………УВЕРЕН В БУДУЩЕМ , ОЧЕНЬ СКОРО, ПЕШЕХОДНЫХ ПЕРЕХОДОВ БУДЕТ В РАЗЫ МЕНЬШЕ. рАНЬШЕ ИХ НЕ БЫЛО И ЛЮДЕЙ МЕНЬШЕ ТРАВМИРОВАЛОСЬ И ГИБЛО НА ДОРОГАХ.ДОРОГИ ДЛЯ МАШИН, ТРОТУАРЫ ДЛЯ ПЕШЕХОДОВ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    прыгнуть с моста.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    Таксама раю ўсё-такі не
    выпрабоўваць сваю ўдачлівасць і
    перад пераходам дарогі пераканацца
    ў адсутнасці паблізу аўтамабіляў.
    —————
    золотые слова

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Золотые слова………кса=тати в Правилах так и написано. А вообще говорят»Верьте своим глазам, ведь еще ни один светофор не убил пешехода»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *