Вторник, 18 сентября 2018

В Пружанах прошел первый открытый международный детско-юношеский турнир по таэквандо «Беловежская пуща»

1 265

На працягу двух выхадных дзён у спартыўнай зале СШ №5 працягваўся першы адкрыты міжнародны дзіцяча-юнацкі турнір па таэквандо «Белавежская пушча».IMG_4789

Яго ўдзельнікамі сталі каля 200 юных спартсменаў з трынаццаці каманд Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Геаграфія спаборніцтваў уключала ў сябе гарады Мінск, Гродна, Брэст, Лагойск, Смалявічы, Смаленск, Гомельскую, Магілёўскую і Калужскую вобласці.

Арганізатарамі турніру выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама, абласная федэрацыя таэквандо, Брэсцкая СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы.IMG_4825

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў бралі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама У.У.Кісялёў, старшыня абласной федэрацыі таэквандо Р.Р.Шайфутдзінаў. Каманды ад арганізатараў турніру атрымалі сімвалічныя сувеніры.

У першы дзень адбыліся папярэднія паядынкі ва ўсіх вагавых катэгорыях як сярод дзяўчат, так і хлопцаў. Паўфіналы і фіналы, якія назвалі пераможцаў і прызёраў, прайшлі на другі дзень спаборніцтваў. Лепшыя таэквандысты ўзнагароджаны медалямі, граматамі і каштоўнымі прызамі.IMG_4803

За каманду Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы выступалі 17 юных пружанскіх спартсменаў, якія займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Віталія Мадэліцы. Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі адразу 15 нашых землякоў (на здымку).

Першае месца заваявалі Ула-дзіслаў Страха, Мікіта Кунда, Максім Казлоўскі, Аляксей Кот, Рэнат Абазаў, Данііл Пашкевіч, Павел Бралко. Другімі прызёрамі турніру сталі Аляксандр Бойдзіч, Уладзіслаў Покала, Раман Гарнеўскі, трэцімі — Сцяпан Талстуха, Глеб Сударыкаў, Данііл Юркевіч, Паліна Бойдзіч, Валерыя Гузава.IMG_4832

Як адзначылі арганізатары, міжнародны дзіцяча-юнацкі турнір па таэквандо «Белавежская пушча» цяпер стане ў нашым раёне традыцыйным.

Мікола АРХУЦІК.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *