Воскресенье, 20 мая 2018

Подробности майского взрыва в Коссово: «чёрные» сборщики металлолома сдали целую неуправляемую авиационную ракету

1 001

Нават і такі, здаецца, няхітры занятак, як збор металалому, можа прывесці да гібелі людзей і да ўзбуджэння крымінальных спраў. Гэтак адбылося і ў бягучым годзе.

Двое жыхароў Івацэвіччыны вырашылі пажывіцца на авіяцыйным палігоне, які знаходзіцца на тэрыторыі Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў. Відавочна, што бывалі там яны неаднаразова, бо тут можна  знайсці нямала металу пасля выпрабавання боепрыпасаў. Ведалі яны, што снарады і авіяцыйныя бомбы, здараецца, і не спрацоўваюць, але гэта яшчэ больш прыцягвала: колькі дадатковых кілаграмаў! Вось 10 мая бягучага года яны выйшлі на «нарыхтоўку». Як потым установіць следства, знайшлі зборшчыкі і цэлую некіруемую авіяцыйную ракету…полигон

Мяркуючы па наступных дзеяннях нарыхтоўшчыкаў, можна прыйсці да высновы, што яны добра разумелі небяспеку ад сваёй знаходкі і тое, што яе наўрад ці стануць прымаць у пунктах збору металалому. Таму ўсё запакавалі ў сінтэтычныя мяхі, якія і павезлі да неафіцыйнага нарыхтоўшчыка ў г.Косава Івацэвіцкага раёна. Такія «бізнэсмены» сустракаюцца ў некаторых населеных пунктах, і схема іх дзеяння вельмі прыбытковая: прымаць дзешавей, каб потым пад выглядам прыватнага нарыхтоўшчыка здаваць у дзяржаўную сістэму. І іх паслугі прыцягваюць тых, хто нясе ўкрадзены металалом або па нейкіх прычынах не жадае «свяціцца» з сабранай сыравінай.

Як толькі назапасіўся пэўны аб’ём, неафіцыйны нарыхтоўшчык выклікаў аўтамабіль Івацэвіцкага райспажыўтаварыства. Прадстаўнік гандлю аднёсся да справы больш прафесійна і папрасіў здатчыка высыпаць металалом з мяхоў. Падчас гэтай аперацыі здарыўся выбух ракеты. Ад атрыманых раненняў чалавек памёр на месцы здарэння.

Падчас папярэдняга расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што выпадкі збору металалому ў выглядзе частак неспрацаваўшых боепрыпасаў на авіяцыйным палігоне рэгіструюцца пастаянна. Напрыклад, у лістападзе мінулага года там былі затрыманы двое жыхароў Пружан. Нагадаем, што такія дзеянні з’яўляюцца падставай да крымінальнага праследавання па арт.295 за незаконныя дзеянні адносна выбуховых рэчываў і боепрыпасаў.

 Алег Сідарэнка.

Даведка «РБ»:

Як сцвярджаюць сапёры, боепрыпас, які быў выпушчаны, але не выбухнуў, з’яўляецца вельмі небяспечным і знаходзіцца «на ўзводзе». Да яго нельга нават дакранацца, бо ён можа адразу выбухнуць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *