Суббота, 5 декабря 2020

Служба дня и ночи

1 420

101
— 12 студзеня трывожны выклік паступіў з гаражнага кааператыву па вул.Юбілейнай. У выніку парушэння правілаў бяспекі пры правядзенні зварачных работ загарэўся аўтамабіль гараджаніна. Агнём знішчана машына, пашкоджаны гараж.
— Праз два дні пажар здарыўся ў вёсцы Бакуны-1. Агонь разгуляўся ад ацяпляльнага катла. Знішчаны дах будынка, пашкоджаны сцены.
— 16 студзеня загарэўся дом паляўнічага ў в.Бярозаўка, які належыць ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Пашкоджаны сцены будынка, згарэў дах. Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца.

102
— З 8 па 14 студзеня райаддзелам міліцыі праводзілася спецаперацыя «Быт». За тыдзень былі накіраваны ў суд чатыры матэрыялы на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый. За злоўжыванне спіртным асуджаны ўжо ў ЛПП жыхар в.Каштанаўка. Увогуле за гэты перыяд складзены 83 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку 13 за дробнае хуліганства і 39 — за п’янства на сямейных скандалістаў.
— 10 студзеня ў РАУС прыйшло паведамленне аб крадзяжы з будуемага аб’екта ў в.Сланімцы. папярэдняй ноччу невядомы сарваў навясны замок з вагончыка будаўнікаў і ўкраў электраінструмент на суму каля паўтара мільёна рублёў.
— На наступны дзень аналагічнае паведамленне паступіла ад начальніка брэсцкага філіяла «Беларускага ўпраўлення механізацыі». Ноччу невядомы з аўтакрана з будпляцоўкі плодасховішча в.М.Якавічы зняў запчасткі на суму звыш паўмільёна рублёў. Дарэчы, шмат каго можа зацiкавiць магазин запчастей Geely. Узбуджана крымінальная справа.
— 16 студзеня буйной сумы грошай пазбавіўся адзін з гандлёвых павільёнаў на міні-рынку «Салют» па вул.Тармасава. У самы разгар гандлёвага дня невядомы скарыстаўся момантам, калі прадавец абслугоўваў іншага пакупніка, і выцягнуў з каробкі пад касай звыш паўмільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа, асоба злодзея ўстанаўліваецца.
— У той жа дзень па дапамогу да міліцыянераў звярнулася жыхарка в.Магілёўцы. Як паведаміла пацярпелая, напярэдадні да яе завітаў невядомы, які моцна збіў пенсіянерку, забраў каля мільёна рублёў і прадукты харчавання. Хутка асоба рабаўніка была ўстаноўлена: ім аказаўся нідзе не працуючы і раней неаднаразова судзімы жыхар той жа вёскі. Узбуджана крымінальная справа, злачынца затрыманы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *