Вторник, 19 марта 2024

День: 04.08.2022

Праект «Бацькаўшчына»: да 210-годдзя Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Праект «Бацькаўшчына»: да 210-годдзя Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Сярод шматлікіх калекцый у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» захоўваецца калекцыя, прысвечаная пісьменніку, мастаку, навукоўцу, музыканту Юзафу Ігнацы Крашэўскаму, дзяцінства якога прайшло ў вёсцы Доўгае на Пружаншчыне. 28 ліпеня споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітасці. З гэтай нагоды брэсцкія мастакі Сяргей Казак і Ігар Раманчук падарылі палацыку два партрэты Крашэўскага. Партрэты Ю.І. Крашэўскага аўтарства Сяргея Казака і Ігара Раманчука. Юзаф Ігнацы Крашэўскі быў неверагодна плённым пісьменнікам. Ён стварыў больш за 220 раманаў, каля 150 апавяданняў, навел і замалёвак. І гэта далёка не ўся яго літаратурная спадчына. З-пад яго пяра выйшлі драматургічныя творы, кнігі з апавяданнямі пра падарожжы і ўспаміны, тамы публіцыстыкі на грамадска-палітычныя тэмы, больш за 20 т
Махлярцы з г.п. Шарашэва, якая незаконна завалодала чужымі банкаўскімі рэквізітамі, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

Махлярцы з г.п. Шарашэва, якая незаконна завалодала чужымі банкаўскімі рэквізітамі, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы. Ураджэнка г.п. Шарашэва, знаходзячыся ў г.п. Ружаны, у перыяд з 1 па 10 мая 2022 года неправамерна завалодала рэквізітамі банкаўскай плацежнай карткі трымальніка ААТ «ААБ Беларусбанк». Пасля з выкарыстаннем рэквізітаў актывавала картку ў дадатку «М-Банкінг» на сваім мабільным тэлефоне. А ў перыяд з 20 па 22 чэрвеня атрымала несанкцыянаваны доступ да карт-рахунку пацярпелага і ўкрала з яго 265 рублёў. Аматарцы лёгкіх грошай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.