Сувязны. Партызан. Салдат… Пракурор Вераніка Манец расказвае пра сваіх сямейных герояў
Мне часта даводзіцца выступаць на старонках «раёнкі» у якасці пракурора, расказваючы пра тыя ці іншыя правапарушэнні нашых грамадзян. Але сёння — іншая нагода, светлая: набліжаецца вялікае свята — 9 Мая. І мне хочацца зняць свой сіні мундзір, які цьмянее перад гімнасцёркамі нашых слаўных чырвонаармейцаў, і проста расказаць пра двух маіх сямейных герояў, якія ўнеслі сваю лепту ў Вялікую Перамогу.
Прадзядуля Андрэй Парфянюк
Андрэй Максімавіч ПарфянюкДарагі мой прадзед нарадзіўся ў 1903 годзе ў в. Новыя Задворцы Брэсцкага павета на той момант Гродзенскай губерні. Спазнаў усе нягоды сялянскага побыту, з малых гадоў дапамагаючы бацькам працаваць у полі ад цямна да цямна. Здавалася б, сям’я пачала паціху станавіцца на ногі, як пачалася Першая сусветная вайна… Мае родныя вымушаны былі ўцяк